• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускія ідэолагі прызналі, што «губляюць моладзь» праз тэлеграм-каналы і «дэструктыўныя» СМІ

    Прэзідэнцкая адміністрацыя сабрала калегію на тэму «эфектыўнасці арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў вышэйшых навучальных установах», канстатаваўшы «прабелы» ў дзейнасці.

    Акрэсліваючы перад ідэалагічным актывам і высокапастаўленымі чыноўнікамі мэту экстранай нарады, кіраўнік адміністрацыі Ігар Сяргеенка спаслаўся на грамадска-палітычную сітуацыю вакол Беларусі і ўсё большы знешні інфармацыйны ўплыў на моладзь.

    Як падкрэсліў функцыянер, светапогляд фармуюць інтэрнет-тэхналогіі, сацыяльныя сеткі, тэлеграм-каналы і «дэструктыўныя» СМІ.  

    «Распаўсюджаная інфармацыя ў масе сваёй носіць дэструктыўны, разбуральны характар, прывіваючы моладзі чужыя каштоўнасці, спараджаючы негатыўнае стаўленне да грамадства і дзяржавы, правакуючы канфліктныя, а часам і злачынныя паводзіны. Ад таго, якімі каштоўнасцямі кіруюцца сёння нашы студэнты, якія мэты ставяць перад сабой, да якіх ідэалаў імкнуцца, будзе залежаць у тым ліку і наша з вамі будучыня», — спасылаюцца на заклапочанасць Ігара Сяргеенкі праўладныя медыя.

    Паводле вынікаў апытання студэнцкай моладзі, якія і сталі падставай да «трывогі», Інстытут сацыялогіі НАН РБ канстатаваў несуцяшальныя для ўлады тэндэнцыі. Такія каштоўнасці як сумленне, гонар і годнасць у якасці прыярытэтных назвалі 18% апытаных. Любоў да Радзімы — 15,6%. Чалавекалюбства і дапамога людзям — 3%. У той жа час амаль 60%  рэспандэнтаў назвалі сваімі каштоўнасцямі дастатак і грошы. Што, на думку ўладнай вертыкалі, ніяк не ўкладаецца ў ідэалогію «беларускага цуду».

    Але кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі не знайшоў уласнага рэцэпта,  пераадрасаваўшы да нядаўняй заявы свайго боса Аляксанда Лукашэнкі: глабальная задача адукацыйных устаноў — запоўніць прабелы ў выхаваўчым працэсе, каб «не страшна было перадаваць краіну тым, хто заўтра выйдзе за парог школы ці ВНУ».

    «Як паказвае аналіз, у краіне створана сістэма выхаваўчай работы з моладдзю, якая ўключае кадравае, інфармацыйна-аналітычнае, метадычнае забеспячэнне. Аднак ёсць і праблемныя пытанні — напрыклад, адсутнасць адзінай ідэалагічнай вертыкалі ў ВНУ. Функцыі арганізатараў часта ўскладзены не на кіраўнікоў, намеснікаў дэканаў, а на выкладчыкаў. Як вынік, не праглядаецца адзінага падыходу да планавання і зместу, імпрэзы маюць агульны характар. Назіраецца самае страшнае — фармалізм у арганізацыі мерапрыемстваў ідэалагічнай накіраванасці», — панаракаў Ігар Сяргеенка, згадаўшы пра слаба задзейнічаны «інстытут куратарства».

    Дасталося крытычных выпадаў на адрас БРСМ, які, прызнаў старэйшы калега, так і не стаў «вядучай грамадскай арганізацыяй» ды не ўспрымаецца ні кіраўніцтвам ВНУ, ні самімі студэнтамі.

    Вяртаючыся да несуцяшальнага сацапытання, чыноўнік устрывожыўся,  што фактычна пятая частка маладзёнаў не адносіць сябе да патрыётаў і яшчэ такая ж частка не вызначылася. А непрыхаванае імкненне выехаць за мяжу для атрымання адукацыі ці ў пошуках працы павінна стаць сігналам ужо на аглядную перспектыву, адзначыў ён. Прынамсі наяўнасць такога кшталту праблем — у тым ліку недапрацоўка прафесарска-выкладчыцкага складу ВНУ. Адпаведна, і недастатковая ідэалагічная праца.

    Удзельнікі калегіі, касцяк якой склалі кіроўны склад адміністрацыі, міністэрстваў з падпарадкаванымі ВНУ, рэктары і прарэктары, кіраўнікі профільных камісій палаты прадстаўнікоў, намеснікі старшынь аблвыканкамаў і прадстаўнікі праўладных грамадскіх арганізацый, пагадзіліся, што нельга «ігнараваць наяўныя тэндэнцыі».

    І адзінагалосна адтэрмінавалі калегіяльны вердыкт да атрымання справаздач дзвюх міжведамасных працоўных груп, якія з выездам на месца вывучалі арганізацыю ідэалагічнай работы ў дзесяці ВНУ Мінска і абласных цэнтрах.

    Чытайце яшчэ:

    Прадпрымальніка і выдаўца баранавіцкай газеты «Шаг» эвакуіравалі з Беларусі

    Вечаровы візіт міліцыі да журналіста Анатоля Гатоўчыца — шосты за два гады

    Журналіст-расследавальнік: Ваенным злачынцам цяжка схавацца ў сучасным свеце

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці