• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прадпрымальніка і выдаўца баранавіцкай газеты «Шаг» эвакуіравалі з Беларусі

    Пра гэта паведаміў у сваім тэлеграм-канале Андрэй Стрыжак.

    Бізнесмен і выдавец газеты «Шаг» з Баранавіч вымушаны быў экстрана пакінуць краіну пасля крымінальнага пераследу. 

    Эвакуацыя Анатоля — вынік аператыўнай працы і адпрацаванай практыкі службы эвакуацыі фонду BYSOL.

    Мужчыну затрымаў ГУБАЗіК у красавіку 2023-га года. Яму інкрымінавалі каментары пра вайну, што Расія распачала супраць Украіны, а таксама ўдзел у пратэстах.

    Анатоль Вайцяхоўскі быў адным з заснавальнікаў баранавіцкай газеты «Шаг», якая пабачыла свет у 1996‑м годзе. Як пісала «Наша Ніва», гэта была адна з першых прыватных газет горада і некалі адна з самых папулярных, яе наклад сягаў 11 тысяч экзэмпляраў. У 2001 годзе Выдавец сышоў з медыя і занаваў новае выданне пад назвай «Местная газета Шаг». У 2003 беларускія ўлады спачатку забаранілі друкаваць газету ў краіне, а пасля і ўвогуле закрылі.

    Пасля гэтага бізнесовец сышоў з медыясектара і апошнім часам займаўся прадпрымальніцтвам.

    Чытайце яшчэ:

    Агучана судовае рашэнне па апеляцыі журналіста Дзмітрыя Семчанкі: пакінуць без задавальнення

    Как пропаганда отреагировала на решение Лукашенко помиловать Протасевича. Некоторым пришлось кардинально менять мнение

    Натальля Пінчук выступіла на World Expression Forum: «Перамовы з Лукашэнкам, за якім стаіць цень Пуціна, безвыніковыя»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці