• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Затрыманы экс-супрацоўнік «Народнай газеты», спартыўны блогер Дзмітрый Сельвеструк

    Аўтар Telegram-канала «Серебряный век. Футбол Беларуси» Дзмітрый Сельвеструк знаходзіцца ў мінскім ізалятары часовага ўтрымання, паведаміў спартыўны рэсурс «Трыбуна». Прычыны цікавасці да яго з боку праваахоўнікаў удакладняюцца.

    Верагодна, затрыманне здарылася яшчэ напрыканцы мінулага тыдня —  прынамсі апошні запіс у навінавай стужцы, якая да таго абнаўлялася рэгулярна, датаваны 5 траўня. У  той жа дзень у адным з чатаў ён паспеў паведаміць, што да яго з невядомых прычын прыходзіў участковы міліцыянер, але журналіст «нязванаму госцю» не адчыніў дзверы.

    Пасля гэтага новай інфармацыі не дадавалася, нягледзячы на чарговы тур нацыянальнага першынства. Падобны форс-мажор здарыўся ўпершыню за апошнія гады. Выглядае, што следам за ўчастковы заявіліся больш настойлівыя візіцёры ў поўнай амуніцыі.    

    На канал Дзмітрыя Сельвеструка падпісана амаль дзве тысячы карыстальнікаў. Адрозна ад канкурэнтаў, пляцоўка асвятляе падзеі ў  розных беларускіх футбольных лігах, а не толькі ў «эліце». Гэта дазваляе максімальна ахопліваць аўдыторыю ў рэгіёнах, не прадстаўленых у вышэйшым дывізіёне.  

    Дзмітрыю Сельвеструку 33 гады, ён выпускнік факультэта журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. Доўгі час працаваў у дзяржаўнай «Народнай газеце», спецыялізаваўся на сацыяльных тэмах ды ІТ-індустрыі.

    Паступова пераарыентаваўся на спартыўныя навіны, пачаў супрацоўнічаць са спецыялізаваным рэсурсам Football.by. Роўна тры гады таму запусціў уласны праект «Серебряный век. Футбол Беларуси», які дзякуючы інсайдэрскім крыніцам стаў даволі папулярным у асяродку як заўзятараў, так і спецыялістаў. У адным з аглядаў лепшых інтэрнэт-лакацый пра футбол увайшоў у топ‑5 аўтарскіх тэлеграм-каналаў.     

    «Ідэя стварэння канала з’явілася дзесьці ў траўні 2020 года, — расказваў калегам Дзмітрый  Сельвеструк. — Шчыра кажучы, не было магчымасці выказваць усё, што думаю, без абмежаванняў — бальшыня выданняў не хоча праблем ад рэзкіх высноў і ацэнак. Далей з прычыны зразумелых падзей (наступствы каранавірусу, прэзідэнцкія выбары, акцыі пратэсту, — БАЖ) усё адклалася на даўжэйшы тэрмін, але ўрэшце ўсё вырашылася. Якія каналы чытаю сам? Тут дастаткова проста: Улада Татура, Мікалая Іванова, Арсенія Ісаеню, «Вуха», «Заходнюю трыбуну», «Правы Інсайд», «Bub­nOFF LiVE»,  Хіба што Колю Хадасевіча аддаю перавагу менавіта глядзець».

    Штодня Дзмітрый Сельвеструк публікуе вялікую колькасць інфармацыі, надаючы ў аднолькавых прапорцыях увагу ўсім лігам, уключна з ніжэйшымі. Яго выказванні па некаторых момантах могуць падацца занадта катэгарычнымі ды задзірлівымі, але гэтая эмацыйнасць якраз і робіць канал адметным ад іншых. Прынамсі падпісантам такая падача падабаецца, усе пасты актыўна каментуюцца.

    Пры гэтым аўтар праекта «Серебряный век. Футбол Беларуси» не імкнецца да публічнасці — ні ў назве, ні ў апісанні канала імя Дзмітрыя Сельвеструка не фігуруе.

    Чытайце яшчэ:

    Journalism is not a crime! Журналісты знялі прыгожы ролік з акцыі БАЖ і ЛСЖ у Вільні

    Начинаете карьеру в журналистике? Вам пригодятся эти 9 советов

    Чатыры супрацоўнікі гомельскага абласнога радыё апынуліся за кратамі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці