• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Даследчая платформа сучаснага мастацтва KALEKTAR анансуе новае інтэрнэт-выданне

    Інтэрнэт-часопіс, прызначаны для публікацый эсэ, інтэрв’ю, апытанняў, лекцый, маніфестаў, навін і іншых матэрыялаў і з’яўляецца часткай даследчай платформы сучаснага мастацтва KALEKTAR, піша Reform.by

    «Найперш часопіс задумваўся як рэсурс, які будзе публікаваць матэрыялы пра беларускае візуальнае мастацтва – як найноўшыя тэндэнцыі, так і ягоную гісторыю», – паведамляецца на сайце KALEKTAR.

    Часопіс KALEKTAR распрацаваны мастаком і куратарам Максімам Тымінько, які ўбудаваў у новы рэсурс мноства прылад: сінхранізацыю з энцыклапедыяй-картатэкай «Калектара» ІNDEX, сістэму ўсплываючых вокнаў і нататак, падтрымку пошуку па тэгах, інструмент для аўтаматычнага перакладу, спісы згаданых у публікацыі імёнаў і інстытуцый. Таксама былі створаны інфармацыйныя старонкі аб платформе.

    «Часопіс як інструмент прысутнічаў і ў мінулай версіі партала (2015–2020), – тлумачаць распрацоўшчыкі, – у рамках якога мы публікавалі навіны, а таксама эсэ з праектаў ZBOR і Факультатыў актывісцкай крытыкі (FAC). На новым рэсурсе мы таксама апублікуем усе нашыя мінулыя эсэ».

    Новы рэсурс быў распрацаваны дзякуючы фінансаванню фонду пры падтрымцы Ger­man Fed­er­al For­eign Office і Civ­il Soci­ety Coop­er­a­tion.

    Каманда «Калектара» адкрыта для супрацоўніцтва і чакае прапановы і матэрыялы.

    Над новым часопісам працавалі:

    • Распрацоўка, праграмаванне, дызайн: Максім Тымінько.

    • Запаўненне, рэдактура, дызайн: Сяргей Шабохін.

    • Менеджмент: Павел Праабражэнскі.

    Чытайце яшчэ: 

    Сайт і сацсеткі самага папулярнага баранавіцкага выдання «Інтэкс-прэс» прызналі экстрэмісцкімі

    «Зіна, стой, сёння наш дзень!» Успаміны легендарнай дыктаркі беларускага тэлебачання

    Баявыя экстрасэнсы контрнаступу: як расійскія прапагандысты падаюць кантэнт з удзелам варажбітаў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Навіны

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    05.09.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці