• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Зьняволенага Ігара Лосіка выклікаюць асабіста зьявіцца ў Баранавіцкі суд

    Палітвязень атрымаў адзін ліст ад жонкі Дар’і. Хутка ў яго адбудзецца доўгатэрміновае спатканьне з бацькамі, паведамляе "Радыё Свабода". 

    Як стала вядома Свабодзе, палітвязьня і журналіста Свабоды Ігара Лосіка, які быў затрыманы 25 чэрвеня 2020 года і адбывае 15-гадовае пакараньне ў Наваполацкай калёніі № 1, 3 сакавіка выклікаюць асабіста зьявіцца ў суд Баранавіцкага раёну. Судовы выканаўца паведамляе, што там будзе разглядацца справа аб спагнаньні доўгу. У выпадку няяўкі пагражаюць зьдзейсьніць прымусовы прывод з дапамогай міліцыі, паведамляецца ў позьве.

    Частка маёмасьці сям’і Лосікаў арыштаваная ў лік пагашэньня доўгу

    Акрамя велізарных тэрмінаў, фігуранты «справы Ціханоўскага» павінны сплаціць 22 мільёны рублёў кампэнсацыі — як пазначана ў судовым рашэньні, «для выплат супрацоўнікам Міністэрства ўнутраных спраў за дадатковы час на службе падчас пасьлявыбарчых пратэстаў».

    У сярэдзіне ліпеня 2022 года дадому да Ігара ў Баранавічах прыйшлі судовыя выканаўцы. Яны паказалі ягонай жонцы Дар’і дакумэнт, згодна зь якім маюць права арыштаваць маёмасьць у лік пагашэньня доўгу Ігара перад дзяржавай.

    На маёмасць сям’і Лосікаў (у тым ліку на піяніна, якое падаравалі Дар’і бацькі, калі яна была дзіцем, бытавую тэхніку і мэблю) у ліпені 2022 года быў накладзены арышт. Каб выкупіць сваю арыштаваную дзяржавай маёмасьць, Ігар Лосік павінен атрымаць дазвол. Упраўленьне прымусовага выкананьня Берасьця не дало ні станоўчага, ні адмоўнага адказу на заяву палітвязьня, і ягоную маёмасьць павінны былі выставіць на аўкцыён.

    Цяпер вось Ігара асабіста выклікаюць у суд.

    З прычыны бюракратычных перашкодаў дачка Ігара наўрад ці пабачыць бацьку

    У сакавіку ў Ігара Лосіка адбудзецца доўгатэрміновае спатканьне з бацькамі. Палітвязень просіць іх прывезьці да яго 4‑гадовую дачку Паўлінку. 4‑гадовая дзяўчынка засталася без абодвух бацькоў, якія прызнаныя палітвязьнямі і адбываюць пакараньні. Але з‑за бюракратычных перашкодаў Паўлінка наўрад ці пабачыць бацьку. Як тлумачаць юрысты, дзіця паводле закону можа наведаць аднаго бацьку ў калёніі альбо з мамай, альбо з апекунамі.

    Маці дзяўчынкі Дар’я Лосік за кратамі, 19 студзеня 2022 года судзьдзя Берасьцейскага абласнога суду Мікалай Грыгаровіч асудзіў яе на 2 гады пазбаўленьня волі. Апякунства над унучкай аформілі бацькі Дар’і. Яны ня могуць паехаць на спатканьне да зяця, бо не зьяўляюцца блізкімі сваякамі Ігара. А іншыя дзядуля і бабуля — бацькі Ігара — ня могуць узяць Паўлінку з сабой да яго, бо фармальна яны не зьяўляюцца апекунамі сваёй унучкі.

    Як распавёў сябра сям’і, бабулі і дзядулі шмат фатаграфуюць дзяўчынку, раздрукоўваюць фота і адпраўляюць і Дар’і, і Ігару ў СІЗА і калёнію. Паўлінка малюе бацькам карцінкі, якія таксама дасылаюць за краты.

    Ігар і Дар’я Лосікі атрымалі па аднаму лісту адзін ад аднаго

    Пасьля абвешчаньня прысуду Дар’і Лосік сужэнцам дазволілі ліставаньне паміж сабой. Ігар напісаў жонцы з Наваполацкай калёніі больш за 20 лістоў. Калі Даша знаходзілася ў СІЗА Берасьця, ёй не аддалі ніводнага зь іх. У Баранавічах адзін ліст ад Ігара Дашы аддалі. Ігар таксама атрымаў адзін ліст ад жонкі.

    Вярхоўны суд прызначыў дату разгляду апэляцыі скаргі Дар’і Лосік — 21 сакавіка.

    Чытайце яшчэ: 

    Праваахоўнікі шукаюць незалежнага журналіста, які даўно пераехаў у ЗША

    «30 тысяч человек сообщили о перемещении войск». Интервью с создателем «Беларускага Гаюна» Антоном Мотолько

    Першае вялiкае iнтэрв’ю Iвулiна на волi: 1000+ лiстоў, 135 кніг, чэмпiён калоніі па футболе, адзенне замест аўтографаў i шмат iншага

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці