У Беластоку 21 лютага адбудзецца Беларуская дыктоўка
Дыктоўка пройдзе ў Міжнародны дзень роднай мовы. Паўдзельнічаць у ёй можна і онлайн, піша "Радыё Свабода".
21 лютага 2023, у Міжнародны дзень роднай мовы, адбудуцца дзясятыя заняткі курсаў «Мова нанова» ў Беластоку! Заняткі ладзяцца ў беларускім асяродку «Новая Зямля» (Kard. Stefana Wyszyńskiego 6A).
Імпрэза пачнецца ў аўторак а 19:00 польскага часу (21 гадзіна беларускага), на ёй пройдзе Беларуская дыктоўка.
Тэкст дыктоўкі прачытае сьпявачка і журналістка Кацярына Ваданосава.
Таксама арганізатары правядуць онлайн-трансьляцыю дыктоўкі, каб яе маглі напісаць тыя, хто будзе адсутнічаць у Беластоку. Пазьней тэкст апублікуюць у сацыяльных сетках і ў апісаньне трансьляцыі на YouTube, каб удзельнікі маглі праверыць сябе.
Таксама ў аўторак, 21 лютага адбудуцца беларускія дыктоўкі ў Менску і Варшаве. Рэспубліканская дыктоўка ў Менску прызначана на 13:00 у рэжыме онлайн-трансьляцыі на youtube-канале Інстытуту мовазнаўства імя Якуба Коласа і на плятформе Zoom. Плянуецца таксама жывая трансьляцыя дыктоўкі на канале «Культура» Беларускага радыё.
А 17:30 (19:30 менскага часу) Беларуская дыктоўка адбудзецца ў Варшаве на катэдры беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту. Тэкст дыктоўкі прачытае Аліна Коўшык, прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту. Паўдзельнічаць можна будзе як непасрэдна на месцы (Варшава, вул. Добра, 55, заля 1.110), так і ў фармаце онлайн.
Чытайце яшчэ:
Кацярына Пытлева: “Павіншавалі адзін аднаго з экстрэмісцкім статусам”
«Быць часткай свайго нацыянальнага аб’яднання, а не злівацца з чымсьці іншым». Аляксей Палуян і Ірэна Кацяловіч пра Беларускую нацыянальную кінаакадэмію
“Я уехала, чтобы приносить пользу Беларуси”. Ради чего Александра Богуславская прервала журналистскую карьеру