• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Разгляд апеляцыйнай скаргі Мікалая Брэдзелева, прэс-сакратара мабільнага аператара А1, прызначаны на 20 студзеня

    Вярхоўны суд Беларусі 20 студзеня ў закрытым рэжыме будзе разглядаць апеляцыйную скаргу былога кіраўніка ўпраўлення сувязяў з грамадскасцю кампаніі A1, палітвязня Мікалая Брэдзелева.

    Паведамленне пра пасяджэнне ёсць на сайце Вярхоўнага суда, на працэс прызначаны суддзя Андрэй Кавальчук.

    У канцы кастрычніка 2022 года суддзя Мінскага гарадскога суда Алена Ананіч пакарала Мікалая Брэдзелева 4 гадамі калоніі за «прадастаўленне грашовых сродкаў для свядомага забеспячэння дзейнасці экстрэмісцкага фармавання». Менавіта гэты прысуд і будзе абскарджваць абарона палітзняволенага.  

    Прэс-сакратара мабільнага аператара A1 затрымалі 10 снежня 2021 года. Ад родных і сяброў стала вядома, што тады сілавікі яго моцна збілі. На праўладных каналах тады з’явілася “пакаяльнае” відэа, дзе паведамлялася, што Мікалай Брэдзелеў нібыта перадаваў інфармацыю блогеру Антону Матольку. Пры тым, што ў самой кампаніі наўпрост заявілі: супрацоўнік не меў доступу да звестак кліентаў.

    Спачатку 35-гадоваму менеджару прызначылі 15 сутак адміністрацыйнага арышту за “хуліганства”, а затым перавялі ў мінскае СІЗА №1. Ужо там Мікалая Брэдзелева абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 424 Крымінальнага кодэкса (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі) і арт. 361–2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання).

    Працэс пачаўся толькі 29 жніўня 2022 года і ў закрытым рэжыме цягнуўся два месяцы – як вынік, падрабязнасці справы збольшага невядомыя. Вядома толькі, што артыкул пра “злоўжыванне ўладай” у выніку з абвінавачанага знялі, але для суровага пакарання хапіла і “фінансавання блогера-экстрэміста”.

    Затрыманню Мікалая Брэдзелева папярэднічаў арышт ягонага сябра, пасля чаго праўладныя тэлеграм-каналы кінуліся абмяркоўваць інтымнае жыццё прэс-сакратара, а чыноўнікі агулам пачалі абвінавачваць кіраўніцтва А1 ледзь не ў наўмысным “зліве” персанальных дадзеных сілавікоў ды іншых службоўцаў, датычных да фальсіфікацый вынікаў выбараў і гвалту ў дачыненні да пратэстоўцаў.

    Стала вядома, што яшчэ да прызначэння даты разгляду апеляцыйнай скаргі на пачатку студзеня Мікалая Брэдзелева перавялі з СІЗА №1 Мінска ў СІЗА №6 Баранавічаў.

    Адметна, што 27 студзеня Вярхоўны суд запланаваў гэтаксама ў закрытым рэжыме разгляд скаргі Арцёма Воўны – аднаго з топ-менеджараў іншага мабільнага аператара life:). Раней яго асудзілі да 8 гадоў калоніі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. На працэс прызначаны суддзя Аляксей Цяцюхін.

    Арцёма Воўну затрымалі ў лютым 2022 года і пачалі судзіць 27 кастрычніка. Як і ў выпадку з Мікалаем Брэдзелевым, працэс таксама адбываўся ў закрытым рэжыме.

    3 лістапада 2022 года суддзя Мінскага гарадскога суда Валянціна Зянькевіч агучыла прысуд: 8 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму паводле сукупнасці “злачынстваў”: ч. 1 арт. 179 КК (незаконныя збіранне альбо распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці), арт. 352 КК (неправамернае завалоданне камп’ютарнай інфармацыяй), ч. 3 арт. 130 КК (“распальванне сацыяльнай варожасці). “Пацярпелым” сілавікам і чыноўнікам Воўна абавязаны выплаціць агулам 13000 рублёў маральнай кампенсацыі. 

    Чытайце яшчэ: 

    «За 15 год не атрымаў ніводнага ўказаньня ад польскага МЗС». Вялікая размова з намесьнікам дырэктара «Белсату» Аляксеем Дзікавіцкім

    КДБ атрымае неабмежаваны доступ да тэлефоннай базы абанентаў і ўсяго інтэрнэт-трафіка

    Мінінфарм запускае працэс “узбуйнення рэгіянальных рэдакцый”. Што стаіць за эўфемізмам?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Навіны

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    05.09.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці