• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіста Дзяніса Івашына этапавалі ў магілёўскую калонію

    Пра гэта стала вядома падчас тэлефоннай размовы маці палітвязня з начальнікам гродзенскай турмы, дзе ўтрымлівалі Дзяніса пад вартай. Вядома, што журналіста этапавалі 17 студзеня, нягледзячы на хваробу — некалькі дзён таму ў яго была высокая тэмпература, сухі кашаль, слабасць і праблемы з дыханнем.

    Нагадаем, 14 верасня 2022 года суддзя Валерый Раманоўскі прызнаў Дзяніса Івашына вінаватым паводле арт. 365 (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў) і ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве) Крымінальнага кодэкса і асудзіў яго да 13 гадоў і 1 месяца калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

    Вярхоўны суд пакінуў вырак без зменаў. Адбываць тэрмін Дзяніс Івашын будзе ў папраўчай калоніі №15 у Магілёве.

    Журналіст-расследавальнік Дзяніс Івашын нарадзіўся ў 1979 годзе ў Гродне. Па адукацыі эканаміст і палітолаг, жанаты. Працаваў журналістам у газеце «Новы час» і рэдактарам-валанцёрам беларускай версіі сайта міжнароднай супольнасці Іnform­Na­palm. Дзяніс вядомы сваімі расследаваннямі пра скандальную забудову ў Курапатах, уплыў «рускага свету» на Беларусь і Сірыю, а таксама пра былых украінскіх сілавікоў, што ўладкаваліся на працу ў беларускую міліцыю.

    Дзяніса Івашына затрымалі супрацоўнікі КДБ 12 сакавіка 2021 года.

    Журналіст мае ўкраінскія карані і статус замежнага ўкраінца. Пры ператрусе ў яго дома шукалі кнігі і іншыя рэчы, звязаныя з Украінай. Таксама ў той вечар вобшук зрабілі дома ў маці Дзяніса, а 15 сакавіка прыйшлі з вобшукам да яго 95-гадовай бабулі. Журналісту выставілі абвінавачанне паводле арт. 365 КК  («Умяшанне ў дзейнасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў»). 

    30 кастрычніка 2021 года стала вядома, што Дзянісу Івашыну выставілі яшчэ адно абвінавачванне па ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). У сярэдзіне сакавіка 2022 праваабаронцам стала вядома, што КДБ абвінавачвае Івашына ў супрацоўніцтве з украінскай выведкай.

    Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА 

    Чытайце яшчэ:

    «Людзі выходзілі да нас з разбураных дамоў». Беларусы расказалі, як ездзілі ў «калядны тур» па вызваленых украінскіх тэрыторыях

    Белтэлерадыёкампанію выключылі са спіса вяшчальнікаў на бліжэйшыя Алімпіяды — ажно да 2032 года

    Марыў стаць адвакатам, іграў панк-рок. Сем фактаў пра Анджэя Пачобута, якога пачалі судзіць у «польскай справе»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці