Вырак Ксеніі Луцкіной будзе абвешчаны 28 верасня. У апошнім слове Ксенія папрасіла суд аб гуманнасці
Вырак журналістцы будзе абвешчаны 28 верасня а 15:00
У сваім апошнім слове журналістка Ксенія Луцкіна ўзгадала дні разам з сынам перад затрыманнем:
— 21 снежня 2020 года мы з сынам прыбіралі елку, рыхтаваліся да любага свята. У мяне было адчуванне, што ўсе будзе добра. Раніцай 22 снежня я праводзіла Мацвея ў школу, абняла і пацалавала. Я і сёння адчуваю гэтыя абдымкі. Я засынаю і прачынаюся з гэтым адчуваннем. Наша елка стаіць у хаце ўжо 21 месяц. Мацвей нікому не дае яе прыбраць — ён чакае маму.
Ксенія сказала, што яе галоўнае жаданне сёння — вярнуцца да сына:
— Яму патрэбна маці. Не сябра, не проста дарослы побач, а маці. Чалавек, які кожны дзень дорыць пачуццё неабмежаванай любві, пачуццё бяспекі, дорыць тое самае дзяцінства. Больш за ўсё я хачу вярнуць веру ў дабрыню і справядлівасць. Я хачу выхаваць чалавека, грамадзяніна, чалавека, які ўмее рабіць правільныя высновы.
Вярхоўны суд, прашу аб літасці і гуманнасці, аб магчымасці вярнуцца ў грамадства і прыносіць яму карысць, загладзіць сваю віну словам і справай. Мой сын мае патрэбу ўва мне.
Таксама ў апошнім слове Ксенія нагадала аб сваёй хваробе і неабходнасці ў медыцынскай дапамозе спецыялістаў на свабодзе.
Чытайце яшчэ:
Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні Івана Мураўёва i Яўгена Меркіса палітычнымі зняволенымі
Брыфінгі Мінабароны РФ, бітва за ўраджай, перапосты прапагандыстаў. Што расказваюць чытачам раёнкі?
Вярхоўны Суд пакінуў без зменаў прысуд журналісту з Баранавічаў за фота расійскага ваеннага самалёта