• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд у Брэсце пакараў журналістку БелТА на тры гады пазбаўлення волі

    7 верасня 2022 года ў Брэсцкім абласным судзе агучаны вырак Іне Можчанка, якая да затрымання працавала ў дзяражаўным інфармацыйным агенцтве БелТА, дзе займала кіруючую пасаду.

    Як стала вядома ад праваабаронцаў, справу разглядада суддзя Вера Філонік. Іну Можчанку абвінавачвалі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу — 369 (“Абраза прадстаўніка ўлады”) і часткі 1 артыкула 130 (“Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці ці розніцы”).

    Пра Іну Можчанка вядома, што яна ўваходзіць у праўладны Саюз пісьменнікаў Беларусі і да затрымання ў верасні 2021 года працавала ў БелТА, дзе займала пасаду начальніка сектара працы з электроннай інфармацыяй аддзела падтрымкі і развіцця інтэрнет-рэсурсаў.

    Разам з тым, Іна Можчанка актыўна вяла сацыяльныя сеткі, дзе ў тым ліку пакідала пратэстныя каментары і  іранізавала над музыкамі, якія выступаюць у савецкай ваеннай форме.

    Падставай для затрымання Іны Можчанкі з’явіліся падзеі 28 верасня 2021 года, звязаныя са справай “Андрэя Зельцэра”. На гэтую гісторыю Можчанка адрэагавала допісамі ў сацыяльных сетках і ўжо 29 верасня да яе прыйшлі сілавікі. З таго часу жанчына сядзіць за кратамі і там сустрэла свой 45-ты дзень нараджэння.

    Ад людзей, якія трапілі на судовы працэс у Брэсце, стала вядома, што падчас паседжання Іна Можчанка распавяла, у якіх умовах знаходзілася ў ізалятары на Акрэсціна.  Яна пяць сутак правяла у 2‑мясцовай камеры, дзе знаходзілася 16 чалавек. Пасля  жанчынц павезлі ў Жодзіна, дзе ў следчым ізалятары зладзілі, па словах Іны Можчанкі, “выхаваўчы каранцін”.

    У прыватнасці, на працягу паўтара месяца ў 8‑мясцовай камеры знаходзілася 14 чалавек. Перадачы не дазваляліся, з‑за чаго даводзілася выпрошваць у супрацоўнікаў туалетную паперу і пракладкі.

    Пасля “каранцін” знялі і ўмовы крыху палепшыліся, аднак да моманту суда ў жанчыны ўсё роўна з’явіліся адчувальныя праблемы са здароўем.

    Дагэтуль не зразумела, чаму справу Іны Можчанкі разглядалі менавіта ў Брэсце, куды жанчыну прывезлі з жодзінскага ізалятара, а не ў Мінску (дзе яна жыла і працавала).

    Паводле абвінавачвання, якое ў судзе прадстаўляў пракурор Аляксандр Бацюшка, вынікала, што Іна Можчанка пакідала публічныя каментары у перыяд з 9 жніўня 2020 года па 28 верасня 2021 года пра загінулага супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка, пра яго маці і ў цэлым пра супрацоўнікаў КДБ. У некаторых каментарах, паводле дзяржаўнага абвінаваўцы, былі прыкметы абразы, а ў іншых угледзелі прыкметы наўмыснага распальвання варожасці ў стаўленні праваахоўнікаў.

    Аднак, як заўважаюць праваабаронцы, у судова-лінвістычнай экспертызе, далучанай да справы, узгадваліся толькі паведамленні Іны Можчанкі, што былі напісаны 29 верасня 2021 года. Пракурору давялося на стадыі судовых спрэчак карэктаваць абвінавачанне: канчаткова жанчыну абвінавацілі толькі за допісы “абразлівых і распальваючых варожасць” паведамленняў менавіта 29 верасня 2021 года.

    Якія менавіта допісы былі абразлівыя — дакладна не вядома, бо на судзе яны цалкам не агучваліся. Разам з тым, з праведзенай ў рамках справы судовай экспертызы вынікае, што аўтар допісаў спрычынілася да “фармавання негатыўнага стэрэатыпу ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў”.

    Але пракурор Бацюшка ў канчатковым абвінавачанні трактаваў паведамленні куды шырэй. Паводле яго словаў, нібыта Іна Можчанка мела на ўвазе і ўхваленне ўчынку Андрэя Зельцэра, і “падбухторвала да гвалтоўных дзеянняў над праваахоўнікамі”. Такім чынам, па меркаванни пракурора, ёсць склад злачынства па артыкуле аб распальванні варожасці.

    У выніку 7 верасня 2022 года суддзя Вера Філонік агучыла менавіта тое пакараннне для Іны Можчанкі, пра якое прасіў пракурор Аляксандр Бацюшка: тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і штраф памерам 100 базавых велічынь (3200 рублёў).

    Чытайце яшчэ:

    “Ну, як ты? Спраўляешся? Можа, дапамагчы нечым?”: тры асабістыя гісторыі да Міжнароднага дня салідарнасці журналістаў

    IFEX: «Свет можа шмат чаму павучыцца ў БАЖ, у тым ліку еднасці і вынаходлівасці»

    У Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў з’явілася старонка, прысвечаная зняволенаму журналісту Паўлу Мажэйку

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці