• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Вы — неверагодныя людзі». Дар’я Чульцова падзякавала ўсім за падтрымку

    Журналістка і былая палітзняволеная Дар'я Чульцова ў сваім Інстаграме падзякавала ўсім, хто гэтыя два гады падтрымліваў яе. 

    «Трэці дзень я ўжо дома і хачу сказаць усім вялікі дзякуй, што пісалі мне, што не забываліся. Дзякуй усім, хто піша зараз — прабачце, калі камусьці не магу адказаць. Гэта праўда вельмі цяжка. Проста хачу сказаць усім дзякуй.

    Я да гэтага часу не магу паверыць у тое, што адбываецца і ў тое, што адбываецца з Кацяй. Я спадзяюся, што ўсё ж хутка скончыцца. 

    Вы — неверагодныя людзі. Проста столькі падтрымкі — я не думала, што калі-небудзь у жыцці ў мяне будзе такая падтрымка. Дзякуй усім вялікі!», — гаворыць Дар’я ў відэа, якое яна запісала для свайго Інстаграма.

    Журналісткі Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева былі асуджаныя за прамы эфір з месца жорсткага разгону сілавікамі дэманстрантаў на «Плошчы пераменаў» у Мінску 15 лістапада. Дар’я напачатку верасня выйшла на волю, Кацярыне летам прысудзілі 8 гадоў калоніі за «здраду дзяржаве».

    Чытайце яшчэ: 

    Журналістка Дар’я Чульцова выйшла на волю пасля амаль 2 гадоў калоніі

    «З 24 лютага беларусы сталі менш давяраць сацсеткам і Telegram-каналам». Вынікі даследавання па лічбавай бяспецы беларусаў

    Будні прафанацыі: як “саўбелаўскія” прапагандысты сталі хэдлайнерамі Дня беларускага пісьменства

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці