• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Аўтамабільны сайт av.by перайшоў на беларускую мову на iOS- і Android-платформах

    Пра гэта ў сваім ФБ паведаміў CEO av.by Зміцер Геранін

    — На av.by файнейшае абнаўленне: мы сталі падтрымліваць беларускую мову на iOS- і Android-платформах, — падзяліўся навіной у ФБ CEO av.by Зміцер Геранін.

    Тут гаворка не пра карыстальніцкі кантэнт: падаваць аб’явы па-беларуску можна ўжо шмат гадоў.

    — Я зараз кажу пра чыста інтэрфейсныя рэчы. У «Андроідзе» гэта працуе па змаўчанні, калі беларуская мова ўсталявана як сістэмная (ужо праз тыдзень, пакуль уручную), а ў iOS (паколькі Apple ніяк не хоча афіцыйна дадаваць падтрымку) мы зрабілі пераключальнік у наладах самога дадатку. Заходзьце, змяняйце на беларускую мову — і наперад, — тлумачыць спадар Зміцер.

    Што перакладзена: усе пункты меню, усе элементы кіравання, падказкі, кастамныя элементы дызайну (напрыклад, на галоўнай старонцы), форма падачы, унутраныя сэрвісы («av.by фінансы», ацэнка кошту аўто, чэк-лісты праверкі аўто, захаваныя пошукі).

    Што не перакладзена: карыстальніцкі кантэнт (аб’явы), рэдакцыйны кантэнт (артыкулы, навіны, «Веды»), сістэмныя паведамленні пра памылкі, каталог марак і мадэлей.

    —  Мы хоць і моцна задурыліся, але разумеем, што недзе маглі перавесці няправільна, таму прымаюцца багрэпорты, — дадае СЕО. — iOS і Android ў суме — гэта 44% усіх сесій на av.by. Вэб таксама загаворыць па-беларуску, але пазней, гэта зрабіць некалькі складаней, і там калегі рыхтуюць іншы круты рэліз. Таму ўсталёўвай апку, уключай мову і кайфуй.

    Чытайце яшчэ:

    Як слуцкая журналістка перайшла на беларускую мову і што з гэтага выйшла

    Выйшаў фільм ад MOST Media «Апошнія сведкі старога Гродна»

    Фёдар Паўлючэнка з Reform.by: Якасць беларускай журналістыкі застаецца высокая

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці