• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    19 сьнежня ў 120 гарадах Польшчы прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць абмежаваньня свабоды мэдыйнае прасторы

    Удзельнікі акцыі зь лёзунгам «Вольныя людзі, свабодныя СМІ» заклікалі прэзыдэнта Анджэя Дуду накласьці вэта на дакумэнт.

    Сярод пратэстоўцаў былі лідэр найбуйнейшай апазыцыйнай партыі «Грамадзянская плятформа», былы прэм’ер-міністар Дональд Туск, былая кандыдатка ў прэзыдэнты ад Грамадзянскай кааліцыі Малгажата Кідава-Блоньска і іншыя. Салідарнасьць з мэдыя, што апынуліся пад пагрозай, выказаў шэраг іншых польскіх СМІ.

    Удзельнікі лічаць, што прапанаваны закон зьяўляецца самым сур’ёзным ударам па свабодзе слова ў Польшчы з 1989 году.

    «Кіроўная партыя і яе слугі хочуць закрыць незалежныя СМІ, бо разумеюць, што іх самы небясьпечны праціўнік — праўда. Так пачалося кіраваньне Ўладзіміра Пуціна ў Расеі. НТВ, які крытыкаваў урад, быў куплены дзяржаўным „Газпромам“ у 2001 годзе. Мы ня згодныя з тым, што Польшча пайшла па тым жа шляху, што Расея і Вугоршчына. Мы патрабуем эканамічнай свабоды незалежных СМІ», — гаворыцца ў заяве.

    Законапраект, які прыняў парлямэнт Польшчы 17 сьнежня, зробіць больш жорсткімі правілы замежнай уласнасьці на СМІ і прымусіць амэрыканскую мэдыякампанію Dis­cov­ery Inc. прадаць кантрольны пакет акцый TVN, найбуйнейшай у Польшчы тэлевізійнай сеткі, якая публікуе крытычныя матэрыялы аб правым урадзе краіны. Ранейшыя маніфэстацыі ў падтрымку TVN не паўплывалі на намер уладаў правесьці такі закон. Узьнікненьне законапраекту і намер кіроўнай партыі ПіС яго зацьвердзіць пагоршылі адносіны Польшчы з ЗША.

    19 сьнежня ў 120 гарадах Польшчы прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць абмежаваньня свабоды мэдыйнае прасторы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці