• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Затрымлівалі рэдактара Hrodna.life Аляксея Шоту. Яго адпусцілі да суда

    Затрыманне адбылося 30 мая ў 13.45 каля дома журналіста. Аляксея Шоту адвезлі ў РАУС Ленінскага раёна Гродна, дзе на яго склалі пратакол.

    Галоўны рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота

    У кватэры, дзе прапісаны галоўны рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота, сілавікі правялі агляд. У яго вынялі ноўтбук, тэлефон, тры старых жорсткіх дыскі і бчб-парасон (!).

    Гродзенская міліцыя пракаментавала затрыманне галоўнага рэдактара Hrod­na life.  

    «Падчас маніторынгу сеткі інтэрнэт супрацоўнікамі Ленінскага РАУС Гродна выяўлены факт размяшчэння сайтам Hrod­na life інфармацыйнай прадукцыі, прызнанай ва ўстаноўленым парадку экстрэмісцкай», — гаворыцца ў паведамленні.

    Цікава, што супрацоўнікі міліцыі зрабіла відэа пра затрыманне Шоты за два дні да затрымання. На Youtube ролік быў загружаны яшчэ 28 мая.

    Нагадаем, Аляксей Шота 19 сакавіка быў аштрафаваны на 25 базавых велічынь, а рэдакцыя — на 400 базавых па адміністрацыйным артыкуле 17.11 КаАП (у рэдакцыі 2003 года) «за распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі» на сайце. (агулам $ 4798 па курсе Нацбанка).

    Цяпер размова ідзе пра публікацыю кантэнту з Телеграм-канала, раней прызнанага экстрэмісцкім.

    Галоўнага рэдактара Hrodna.life адпусцілі да суда.

    Таксама сілавікі прыходзілі да рэдактаркі спецпраектаў Hrodna.life Ірыны Новік, 30 траўня ў 19:00. Яна праходзіць па справе аб «экстрэмісцкіх матэрыялах». Пра гэта паведаміў яе муж Анатолій Новік. падзяжурылі каля пад’езда і з’ехалі. Ірына Новік дома.

    У сакавіку ў Ірыны ўжо праводзілі ператрус. Тады яна праходзіла сведкай па справе аб рэабілітацыі нацызму (ч.3 арт.130 КК). Ператрус доўжыўся чатыры гадзіны. Следчы і два аператыўных супрацоўніка канфіскавалі ноўтбук і тэлефон.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці