Новыя штрафы за рэпосты ў сацсетках: 810 і 675 рублёў
За рэпост у сацыяльнай сетцы суд Першамайскага раёна Віцебска пакараў віцебчанку Наталлю Спірыдонаву штрафам у памеры 25 базавых велічынь (675 рублёў) паводле ч.1 арт. 24.34 КаАП. Тамсама аштрафавалі і віцебскую грамадскую актывістку Таццяну Севярынец — на 30 базавых велічынь (810 рублёў).
Абодва штрафы за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах прызначыў суддзя Міхаіл Юрчанка, які вырашыў, што размяшчэнне на старонцы ў Facebook абвесткі пра акцыю ў падтрымку незалежнасці — гэта і ёсць заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі.
Жанчыны на судовы працэс не пайшлі, бо не лічаць сябе вінаватымі. З рашэннем суда яны не згодныя, а сумы штрафаў называюць напад’ёмнымі. Таццяна Севярынец — пенсіянерка, і штраф памерам 810 базавых велічынь — гэта прыкладна дзве яе пенсіі. Наталля Спірыдонава нідзе не працуе, бо даглядае маці з інваліднасцю 1‑й групы, сплаціць 675 рублёў штрафу для яе таксама праблематычна.
Таццяна Севярынец загадзя перадавала ў судовую канцылярыю заяву, што не давярае суду.