• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд разгледзіць скаргу журналісткі, якую пакаралі за станоўчы сюжэт пра галоўнага ідэолага

    Магілёўскі абласны суд разгледзіць апеляцыйную скаргу журналісткі-фрылансера Дар’і Чульцовай на рашэнне суда Бялыніцага раёна, які прызнаў яе вінаватай у парушэнні закона аб СМІ.

    Слуханне справы прызначанае на 26 лістапада.

    Дар’я Чульцова абскардзіла рашэнне старшыні Бялыніцкага райсуда Валянціны Паўлавай пакараць яе штрафам у памеры 20 базавых велічынь (510 рублёў) за відэасюжэт на тэлеканале “Белсат” пра новапрызначанага галоўнага ідэолага краіны Андрэя Кунцэвіча.

    Справа ў судзе 18 кастрычніка разглядалася без прысутнасці адказчыцы. Заслухаўшы сведак, суддзя Паўлава прыйшла да высновы, што журналістка парушыла ч. 2 арт. 22.9 КаАП Рэспублікі Беларусь і аштрафавала яе за незаконны выраб прадукцыі СМІ.

    Паказальна, што падчас разгляду справы ў судзе Бялыніцкага раёна сведкі: настаўнікі і дырэктар сярэдняй школы № 1 г. Бялынічы, казалі пра тое, што ў сюжэце на “Белсаце” іх словы і меркаванні былі перададзены дакладна.

    Сама Дар’я Чульцова не лічыць, што хоць нейкім чынам парушыла беларускае заканадаўства.

    Нагадаем, што бялыніцкія праваахоўнікі ў якасці правапарушэння Дар’і Чульцовай інкрымінавалі сюжэт, які выйшаў на тэлеканале “Белсат” 22 жніўня 2019 года ў тэлепраграме “Аб’ектыў” пад назвай “Новы галоўны ідэолаг краіны Андрэй Кунцэвіч. “Гэта чалавек, за якім напэўна пойдзе моладзь”. Сюжэт насіў станоўчы характар і характарызаваў Андрэя Кунцэвіча як чыноўніка новай фармацыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці