• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пасля працяглага зацішша аднавіўся пераслед журналістаў за супрацоўніцтва з «Белсатам»

    Зноў распачаўся ціск на журналістаў, якія супрацоўнічаюць з “Белсатам”. Магілёўскую журналістку абвінавачваюць у тым, што яна зрабіла для тэлеканала відэасюжэт пра новапрызначанага галоўнага ідэолага краіны Андрэя Кунцэвіча.

    19 верасня журналістку-фрылансерку з Магілёва Дар’ю Чульцову выклікалі ў Бялыніцкі раённы аддзел унутраных спраў для апытання. Малодшы ўчастковы інспектар, лейтэнант міліцыі Павел Барашкоў склаў у дачыненні да яе пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ.

    У якасці правапарушэння журналістцы інкрымінавалі сюжэт, які выйшаў на тэлеканале “Белсат” 22 жніўня 2019 года ў тэлепраграме “Аб’ектыў” пад назвай “Новы галоўны ідэолаг краіны Андрэй Кунцэвіч. “Гэта чалавек, за якім напэўна пойдзе моладзь”.

    У завяршэнне Чульцовай уручылі позву ў суд Бялыніцкага раёна. Разгляд  адміністрацыйнай справы прызначаны на 26 верасня а 10 гадзіне раніцы.

    У міліцэйскім пратаколе, у прыватнасці, пазначана, што 21 жніўня Дар’я Чульцова праводзіла інтэрв’ю з людзьмі ў сярэдняй школе № 1 г. Бялынічы і незаконна вырабіла прадукцыю СМІ, што парушае ч. 2 арт. 22.9 КаАП.

    У якасці асобы, у дачыненні якой вядзецца адміністрацыйны працэс па гэтай жа справе, праходзіць таксама магілёўскі журналіст Міхась Аршынскі. Пакуль невядома, ці адбудзецца разгляд яго справы ў судзе Бялыніцкага раёна 26 верасня, бо позву ў суд Аршынскі не атрымліваў.

    18 верасня супрацоўнік Ленінскага РАУС Магілёва Яўген Пугін хацеў ўручыць Аршынскаму позву ў Бялыніцкі суд, але замест гэтага неспадзявана ўручыў дакумент магілёўскаму журналісту і праваабаронцу Аляксандру Буракову (малодшаму).

    Новы галоўны ідэолаг Беларусі: Я чытаю і Шрайбмана, і Пальчыса, і Крата

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці