• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Генпракуратура не змагла высветліць, хто ад імя блогера Павука «мініруе» дзяржустановы

    Блогер Андрэй Павук атрымаў адказ з Генпракуратуры, але яснасці няма, хто ад яго імя рассылае паведамленні пра "мініраванне" дзяржаўных устаноў.

    Андрэй Павук

    Блогер і сябра ГА “БАЖ” Андрэй Павук з райцэнтра Акцябрскі атрымаў адказ з Генеральнай пракуратуры. Блогер прасіў генеральнага пракурора знайсці асобу, якая ад яго імя дасылала ў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, а таксама ў рэгіянальнае ўпраўленне МНС ілжывыя паведамленні пра мініраванне Акцябрскага райвыканкама і Мазырскага раённага суда. З гэтай прычыны ў сакавіку Андрэя Павука затрымлівалі, завялі супраць яго крымінальную справу, зрабілі ператрус у кватэры і забралі на працяглы час аргтэхніку.

    Былі падставы, але якія?

    У дасланым на імя Павука адказе №1900–1(7–2019) за подпісам начальніка ўпраўлення па наглядзе за выкананнем законаў у дзейнасці органаў дазнання Генеральнай пракуратуры Салаўдзі Магамадава паведамляецца:

    “Для Вашага затрымання ў службовых асобаў меліся дастатковыя падставы падазраваць Вас у здзяйсненні злачынства… Пры гэтым парушэнняў крымінальна-працэсуальнага заканадаўства імі не дапушчана”.

    Накіроўваючы свой зварот у Генпракуратуру, блогер Павук спадзяваўся атрымаць уцямны адказ: хто і з якога кабінета падштурхоўваў яго пад крымінальны артыкул. Меркаваў, што ў гэтай справе не абышлося без сілавых структур, бо звычайным людзям помсціць блогеру няма за што.

     

    Паведамленні, небяспечныя для жыцця і здароўя людзей

    Папярэднія звароты Андрэя Павука ў раённую і Гомельскую абласную пракуратуры станоўчых вынікаў не далі. У прыватнасці, пракурор Гомельскай вобласці Віктар Марозаў замест высновы пра дастатковасць падстаў на ператрус і крымінальную справу супраць блогера, у адказе ад 10 траўня спаслаўся на небяспеку паведамленняў пра мініраванне для жыцця і здароўя людзей.

    Пры гэтым адказныя супрацоўнікі пракуратуры не звяртаюць увагі на працэсуальныя хібы, дапушчаныя у дачыненні да блогера Павука. Скрыншот паведамлення пра мініраванне ні міліцыянты, ні следчыя блогеру не паказалі. Тым не менш, супраць яго завялі крымінальную справу паводле часткі 1 артыкула 340 КК — па  факце паведамлення пра мініраванне райвыканкама,  у якой Павук стаў галоўным падазраваным.

     

    Парада з Генпракуратуры

    “На жаль, і з Генеральнай пракуратуры я не атрымаў адказу, хто ад майго імя “мініруе” дзяржаўныя ўстановы.

    Мне цвердзяць, што былі дастатковыя падставы падазраваць мяне ў здзяйсненні злачынства. Аднак ніхто мяне з гэтымі “дастатковымі падставамі” не азнаёміў.

    Магамадаў зараз раіць мне, калі я не згодны з яго адказам, звяртацца да вышэйстаячага пракурора, але якога — не называе. Я ж звяртаўся да генеральнага пракурора, куды ж ужо вышэй? Цяпер хіба толькі ў суд ісці”, — кажа блогер Павук.

    У траўні гісторыя з “мініраваннем” паўтарылася. На электронную пошту Міністэрства надзвычайных сітуацый паступіла паведамленне пра мініраванне суда ў Мазыры, дзе ў той дзень меўся адбыцца суд над калінкавічскім прадпрымальнікам і блогерам Віталём Манько. Пад падазрэнне зноў патрапіў Андрэй Павук з Акцябрскага. І зноў-такі на той падставе, што ў паведамленні значыўся нумар яго мабільнага тэлефона.

    З асабістай ініцыятывы блогер звярнуўся ва ўпраўленне Следчага камітэта па Гомельскай вобласці з заявай, у якой прасіў разабрацца, хто выкарыстоўвае яго асабістыя звесткі для ілжывых паведамленняў пра мініраванне дзяржаўных установаў. Пасля заявы інтарэс да Павука ў міліцыі знік. Неўзабаве следства спыніла крымінальную справу ў дачыненні блогера Павука, бо ён быў не датычны да ілжывых паведамленняў пра мініраванне. Забраную тэхніку сям’і блогера вярнулі ў два прыёмы. Але следчыя так і не адказалі на пытанне, хто выкарыстоўвае асабістыя звесткі Андрэя Павука для крымінальных дзеянняў.

     

    Беззаконне сілавікоў

    Юрыст, сябра ГА “БАЖ” Леанід Судаленка лічыць, што ў абвінавачванні  Андрэя  Павука ў “мініраванні” будынкаў дзяржаўных устаноў прысутнічае свавольства і беззаконне сілавікоў, скіраваныя на перашкоду блогеру збіраць, захоўваць і распаўсюджваць інфармацыю.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці