• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд пакінуў штраф журналістцы «Новага Часу» ў сіле

    Мінскі гарадскі суд пакінуў у сіле рашэнне пакараць штрафам журналістку «Новага Часу» Дзіяну Серадзюк за нібыта ўдзел у несанкцыянаванай акцыі каля расійскай амбасады 26 лістапада 2018 года . 

    Нагадаем, 26 лістапада Дзіяна асвятляла акцыю каля расійскай амбасады, дзе маладзёны ў знак пратэсту супраць захопу ўкраінскіх катараў і буксіра расійскімі ВМС усклалі на парапет агароджы амбасады папяровыя караблікі.

    Нягледзячы на далучаныя да справы копіі рэдакцыйнага задання, пасведчання журналісткі і раздрукоўкі матэрыяла пра ўскладанне папяровых караблікаў каля расійскай амбасады, які для «Новага Часу» падрыхатавала Дзіяна Серадзюк, суд прызнаў яе вінаватай у парушэнні артыкула 23.34 КоАП і пакараў штрафам у памеры 490 рублёў. Аналагічна былі пакараны актывісты Святлана Каваленка і Яўген Батура.

    5 лютага суддзя Мінгарсуда Яўген Хаткевіч разгледзеў апеляцыйную скаргу Серадзюк, Каваленка і Батуры і пакінуў прысуд  у сіле.

    Дзіяна Серадзюк заявіла, што збіраецца абскарджваць гэтае рашэнне.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці