Ад кіравання бяспекай да глабальнай камунікацыі
Міжрэгіянальны круглы стол па абазначаных пытаннях ладзіўся ў Пінску.
У ім прынялі ўдзел журналісты і фрылансеры з Пінска, Лунінца, Брэста, Ганцавічаў.
Удзельнікаў мерапрыемства вітала намеснік старшыні ГА “БАЖ” Аліна Суравец.
Пра магчымасці інтэрнэт-прасторы для працы журналістаў ды кіраванне кантэнтам, а таксама пра лічбавую бяспеку прысутным распавёў Антон Сурапін. Её пазнаёміў ўдзельнікаў мерапрыемства з асаблівасцямі працы ў сацсетках, падказаў, як з іх дапамогай прыцягнуць карыстальнкаў на сайт.
Паводле яго словаў, 60% часу павінна адводзіцца на стварэнне кантэнту, а астатнія 40% — на яго прадзюсіраванне.
Аляксандр Зянкоў падзяліўся, якімі інструментамі можна карыстацца журналістам ва ўмовах медыяканвергентасці, распавёў пра стварэнне фотавідэаматэрыялаў для інтэрнэт-СМІ.
Ірына Новік на прыкладзе гарадзенскага партала Hrodna.Life прадэманстравала, якія новыя інструменты для развіцця медыя-бізнесу можна выкарыстоўваць.
Ірына адзначыла, что журналісты не проста пішуць тэксты, сваім актыўным удзелам яны вырашаюць самыя розныя гарадскія праблемы, пачынаючы ад стварэння петыцый за уладкаванне месцаў для выгулу сабак да стварэння ўнікальных мапаў і развіцця турыстычнай прывабнасці Гародні.
Для гасцей зладзілі экскурсію па сталіцы Палесся.