Вынікі года падвялі ў Лунінецкай філіі ГА “БАЖ”
На сходзе Лунінецкія БАЖаўцы прыйшлі да высновы, што год быў даволі насычаным на падзеі.
Старшыня філіі Алена Насковіч у справаздачы адзначыла, што сярод мерапрыемстваў, якія ладзіліся філіяй, былі як традыцыйныя — уручэнне прэміі Віктара Філатава, круглы стол журналістаў і літаратараў, так і эксклюзіўныя — «БАЖ-Джэм — маркоўны фрэш».
Па матэрыялах прэс-тура “БАЖ-джэм” выйшла дзесяць матэрыялаў у нацыянальных і рэгіянальных СМІ. Пры гэтым за размяшчэнне артыкула на “Радыё Рацыя” журналіст з Брэста Яўген Скрабец быў абвінавачаны ў “незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ”. Лунінецкія журналісты праявілі салідарнасць з калегам, падтрымалі яго ў судзе і выступілі сведкамі.
Далучыліся ў Лунінцы і да ацыі “Станем за журналістаў”.
З нагоды 25-годдзя штотыднёвіка “Информ-прогулка” прайшло ўганараванне аўтараў і чытачоў, а супрацоўнікі “Медиа-Полесья” сустрэліся за кавай з героямі сваіх публікацый.
Аматары футбола з Лунінца на чале з актывістам арганізацыі Андрэем Сыціным у гэтым сезоне дапамаглі БАЖаўскай камандзе стаць параможцам турніра імя Карпенкі і іншых. Ладзіліся спартовыя спаборніцтвы і ў Лунінцы.
Не застаюцца журналісты ў баку ад “Эстафеты добрых спраў”. Адна з акцый “Клопат” праведзеная разам з валанцёрамі Чырвонага Крыжа.
Гэта далёка не поўны пералік карпаратыўных мерапрыемстваў у 2018 годзе. Былі трэнінгі, кансультаціі, абмены вопытам і г. д. Некалькі мерапрыемстваў запланавана яшчэ на снежань.
Лунінецкія БАЖаўцы разлічыліся 100% па сяброўскіх унёсках.