У ГУУС Мінгарвыканкама не бачаць нагоды для сустрэчы з прадстаўнікамі ГА «БАЖ»
У ліпені ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" накіравала зварот начальніку Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама Андрэю Любімаву з прапановаю абмеркаваць пытанні ўзаемаадносінаў супрацоўнікаў міліцыі і журналістаў падчас выканання імі (і супрацоўнікамі міліцыі, і журналістамі) сваіх прафесійных абавязкаў.
Фота «Советская Белоруссия»
«Сустрэча паміж службовымі асобамі ГУУС Мінгарвыканкама, якія адказваюць за працу з прэсай, і прадстаўнікамі журналісцкай супольнасці неабходная дзеля наладжвання трывалых кантактаў і прадухілення магчымых непаразуменняў і канфліктаў паміж міліцыянтамі і журналістамі, а таксама ў звязку са зменамі заканадаўства», — гаварылася ў звароце ГА «БАЖ»
На што ў ГУУС ГУУС Мінгарвыканкама адказалі, што «ўказаныя ў Вашым звароце прычыны: унясеннне зменаў у нарматыўныя прававыя акты Рэспублікі Беларусь, якія тычацца дзейнасці журналістаў, а таксама наладжванне ўзаемавыгодных адносінаў паміж ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» і ГУУС Мінгарвыканкама не з’яўляюцца нагодаю для правядзення сустрэчы».
Таксама ў адказе гаворыцца, што інфармацыйнае асвятленне жыццядзейнасці органаў і падраздзяленняў ГУУС Мінгарвыканкама ў СМІ з’яўляецца неад’емнай задачай аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў згаданага ўпраўлення.