У Беларусі заблакуюць замежныя сайты з азартнымі анлайн-гульнямі
У Беларусі плануецца блакаваць замежныя сайты з азартнымі анлайн-гульнямі, паведаміў карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» начальнік упраўлення ігральнага бізнэсу Міністэрства па падатках і зборах Беларусі Юрый Пісакоў.
— Што адносіцца да азартных анлайн-гульняў і наколькі яны папулярныя сярод беларусаў?
— Гэта гульні бінга, на таталізатары, у карты, у косці, на гульнявых аўтаматах, рулеткі, слот-гульні і букмекерскія гульні, які праводзіцца ў рэжыме анлайн у інтэрнэце. Цяпер у Беларусі з выкарыстаннем інтэрнэту ажыццяўляюцца толькі букмекерскія гульні, якія карыстаюцца вялікім попытам у грамадзян. Наколькі ж папулярныя іншыя віды азартных анлайн-гульняў, сказаць складана, бо яны праходзяць на замежных сайтах.
— У сувязі з чым было прынята рашэнне легалізаваць азартныя анлайн-гульні ў Беларусі?
— Згодна з Канцэпцыяй развіцця ігральнага бізнэсу, у Рэспубліцы Беларусь заключным этапам яе рэалізацыі павінен стаць разгляд пытанняў прававога рэгулявання ў частцы арганізацыі ў рэжыме анлайн-гульняў з выкарыстаннем інтэрнэту. У сувязі з гэтым была створана рабочая група, якая вывучыла міжнародны вопыт рэгулявання дзейнасці, звязанай з арганізацыяй і правядзеннем азартных анлайн-гульняў. Вынікам яе працы стаў праект Указа, які прадугледжвае легалізацыю азартных анлайн-гульняў і сістэму дзяржаўнага рэгулявання такой дзейнасці на падставе ліцэнзавання.
— Хто і на якіх умовах зможа атрымаць ліцэнзію на ўтрыманне віртуальнай ігральнай установы?
— Юрыдычная асоба, якая ўжо мае ліцэнзію на ігральны бізнэс і вядзе гэтую дзейнасць не менш за два гады ў Рэспубліцы Беларусь. Пры гэтым стаж кіраўніка або яго намесніка павінен быць не менш за 3 гадоў. Важныя ўмовы — наяўнасць грашовых сродкаў на спецыяльным рахунку, не менш за суму, якая будзе ўсталяваная Саветам Міністраў, а таксама адпаведнасць праграмна-тэхнічнага комплексу дакументаў у галіне тэхнічных нарматыўна-прававых актаў. Абавязковае патрабаванне — у лiцэнзii павiнны быць пазначаны даменныя імёны сайтаў, на якіх будзе ажыццяўляцца віртуальная ігральная дзейнасць. Будзе створаны рэестр легальных інтэрнэт-рэсурсаў. Доступ да сайтаў, якія спецыялізуюцца на арганізацыі або правядзенні азартных гульняў з выкарыстаннем Інтэрнэту ў парушэнне патрабаванняў заканадаўства, якія рэгулююць дзейнасць у сферы ігральнага бізнэсу, будзе абмежаваны.
— Які кошт атрымання ліцэнзіі і тэрмін яе дзеянне?
— Ліцэнзія будзе бестэрміновай. Для атрымання права ажыццяўляць дзейнасць па ўтрыманні віртуальнай ігральнай установы юрыдычнай асобе неабходна будзе ўнесці дапаўненне ў дзейную ліцэнзію на ажыццяўленне дзейнасці ў сферы ігральнага бізнэсу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і аплаціць дзяржпошліну ў памеры 250 базавых велічынь.
— Якія патрабаванні будуць прад’яўляцца да арганізатараў азартных анлайн-гульняў?
— Па-першае, ліцэнзіяты не павінны прымаць на працу асобаў ва ўзросце да 18 гадоў. Па-другое, яны абавязаны забяспечыць доступ да віртуальнай ігральнай установы толькi асобам ад 21 года і не дапускаць да ўдзелу асоб, абмежаваных у наведванні ігральных устаноў і ўдзеле ў азартных гульнях. Адзначу, што прымаць заявы на самаабмежаванне працягнуць ігральныя ўстановы, але забарона на допуск будзе дзейнічаць і на віртуальныя казіно. Па-трэцяе, юрыдычныя асобы абавязаны своечасова выплачваць выйгрышы гульцам. Таксама яны павінны рэгістраваць усе прынятыя стаўкі і выплачаныя выйгрышы ў спецыяльнай камп’ютарнай касавай сістэме (СККС), якая забяспечвае кантроль у сферы ігральнага бізнэсу. Яшчэ адно патрабаванне — прадастаўленне доступ да свайго гульнявога парталу МПЗ, падатковым органам і маніторынгаваму цэнтру, а таксама шэраг іншых патрабаванняў.
— Якія падаткі прыйдзецца плаціць віртуальнай ігральнай установе і гульцам?
— Праектам Указа прадугледжаны два падаткі ў памеры 4% кожны: са станоўчай розніцы паміж прынятымі стаўкамі і выплачанымі выйграшамі для юрыдычных асоб і падаходны падатак з выйгрышаў для фізічных асоб. Тыя, хто зараз гуляе на замежных сайтах, плацяць падаходны падатак у памеры 13%. І гэта не лічачы падаткаў, прадугледжаных заканадаўствам іншых краін. Са з’яўленнем беларускіх віртуальных ігральных устаноў гульцы будуць плаціць толькі 4% і толькі пры зняцці грошай з гульнявога рахунку. Калі ж грошы не будуць здымацца з гульнявога рахунку, то падаходны падатак не ўтрымліваецца.
— Колькі падаткаў паступае ад ігральнага бізнэсу ў бюджэт краіны?
— На 1 верасня 2017-га паступіла 30 млн рублёў падатку на ігральны бізнэс і 21,6 мільёна рублёў падаходнага падатку з выйгрышаў. За 2016 год казна атрымала 45,4 мільёнаў рублёў падатку на ігральны бізнэс і 31,9 мільёнаў рублёў падаходнага падатку з выйгрышаў. Дадзеныя падаткі складаюць 0,35—0,4% ад усіх падатковых паступленняў у бюджэт. Гэта шмат з улікам таго, што ў Беларусі толькі 88 суб’ектаў ажыццяўляюць дзейнасць у сферы ігральнага бізнэсу.
— Якія заўвагі і прапановы паступілі ў ходзе грамадскага абмеркавання праекта Указа? Які яго далейшы лёс?
— Мы працягнулі грамадскае абмеркаванне да 24 верасня, паколькі паступіў адпаведны зварот ад юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы ігральнага бізнэсу. Яны не паспявалі падрыхтаваць свае прапановы да 18 верасня. Пасля завяршэння грамадскага абмеркавання праект указа будзе ўзгадняцца з іншымі дзяржорганамі, а затым — накіраваны ва ўрад.