2 верасня — «Кубак Свабоды» імя Генадзя Карпенкі (фота)
29 жніўня ў сталічным офісе партыі "АГП" адбылося пасяджэнне аргкамітэта футбольнага турніру «Кубак Свабоды» імя Генадзя Карпенкі.
Аргкамітэт абвясціў, што турнір пройдзе 2 верасня на стадыёне «Лакаматыў» (афіцыйна — стадыён Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М.Танка) па адрасе вул. Сенніцкая, 55. Пачатак у 9.30.
Удзел у «Кубку Свабоды» возьмуць 8 каманд.
Адбылося лёсаванне турніру. Каманды размеркаваліся па дзвюх групах наступным чынам:
Група А:
1. АГП
2. Партыя «Зялёныя»
3. БАЖ
4. БНФ
Група В:
1. БХД
2. «Беларускі Рух»
3. Рух «За Свабоду!»
4. БСДП (Грамада)
Запрашаем заўзятараў падтрымаць свае каманды!
Турнір дэмакратычнай супольнасці «Кубак Свабоды» праводзіцца з 1997 года. Да гэтага спаборніцтвы былі прымеркаваныя да прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце Рэспублікі Беларусь, і ў іх актыўна ўдзельнічаў сам Генадзь Карпенка. Пасля смерці вядомага палітыка турнір назвалі яго імем.
Фота Г. Верацінскага