• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Крычаўскі журналіст атрымаў адказ з Палаты прадстаўнікоў

    Крычаўскі журналіст Мікалай Гердзій 5 чэрвеня атрымаў адказ на свой зварот ад старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Андрэйчанкі.

    Нагадаем, што ў звароце Мікалай Гердзій прасіў Уладзіміра Андрэйчанку прыняць меры “для таго, каб раённыя газеты Клімавіцкага, Крычаўскага, Хоцімскага і Чэрыкаўскага раёнаў апублікавалі ўсе неабходныя дадзеныя аб памочніках дэпутата Таццяны Марачковай на сваіх старонках”.

    Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўнаму будаўніцтву, мясцоваму самакіраванню і рэгламенту Л. Цупрык паведаміла Гердзію, што камісія разгледзела яго зварот. Інфармацыя аб памочніках дэпутата Марачкавай Т. Б. размешчана на афіцыйным сайце Палаты прадстаўнікоў.

    “З улікам выкладзенага лічым неабгрунтаванай вашу заяву аб тым, што дэпутат Палаты прадстаўнікоў Марачкава Т. Б. наўмысна хавае дадзеныя аб сваіх памочніках”.

    “Большасць насельніцтва акругі не маюць рэальнай магчымасці праз інтэрнэт выйсці на сайт Палаты прадстаўнікоў, дзе дадзеныя аб памочніках былі размешчаны толькі праз паўгода пасля праведзеных выбараў, — кажа Мікалай Гердзій. — У атрыманым афіцыйным адказе, падпісаным старшынёй пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце парламента Л. Цупрык, гаворыцца, што дадзеныя пра памочнікаў Т. Марачковай ёсць на сайце Палаты прадстаўнікоў і яна Закон не парушае.

    А што пра гэта не інфармавана праз мясцовыя СМІ шырокая грамадскасць, гэта яе (грамадскасці — рэд.) праблемы. Як кажуць у народзе, «ворон-ворону», глаз не выклюет».

    Пакуль толькі газета «Веснік Чэрыкаўшчыны» ў нумары ад 20 мая апублікавала маленькае паведамленне пра тое, што «папярэдне на асабісты прыём да дэпутата Таццяны Марачковай можна запісацца ў яе памочніка па тэлефоне 7–11-22». Ні прозвішча памочніка дэпутата, ні месца, дзе ён можа прымаць наведнікаў самастойна і выконваць іншыя функцыі, прадугледжаныя артыкулам 51 Закона, не пазначана”.

    Крычаўскі журналіст па-ранейшаму не можа зразумець, чаму інфармацыя пра памочнікаў дэпутата Марачковай Т. Б. “засакрэчаная” і чаму яе не могуць апублікаваць іншыя раёнкі Крычаўскай выбарчай акругі № 83.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці