• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Новы Час» узнагародзіць лаўрэатаў конкурсу маладых журналістаў імя Аляксея Караля (29 мая)

    Узнагароджанне лаўрэатаў адбудзецца 29 мая 2017 года — у Дзень нараджэння Аляксея Караля.

    Уручэнне ўзнагародаў адбудзецца ў панядзелак, 29 мая, а 18:00 па адрасе: Мінск, вул. Магілёўская, 2/2, ГЦ «Мост», 4 паверх, культурная прастора “Тартак”. Уваход вольны.

    Конкурс маладых журналістаў імя Аляксея Караля быў заснаваны на знак павагі і пашаны да галоўнага рэдактара газеты “Новы Час”. Аляксей Кароль заўсёды з імпэтам падтрымліваў маладых журналістаў, верыў у таленты і здольнасці людзей, якія прыходзілі супрацоўнічаць з рэдакцыяй «Згоды», а пазней — «Новага Часу».

     Конкурсныя працы маладых аўтараў ацэньваліся ў трох намінацыях:

    • найлепшы грамадска-палітычны матэрыял
    • найлепшы сацыяльна-эканамічны матэрыял
    • найлепшы культурна-гістарычны матэрыял

    Усе матэрыялы, якія прайшлі папярэдні адбор у рэдакцыі «Новага Часу», былі размешчаныя ў адмысловым раздзеле конкурсу на сайце выдання, а некаторыя з іх былі надрукаваныя ў газеце «Новы Час».

    Трох лаўрэатаў конкурсу імя Аляксея Караля назаве рэдакцыя «Новага Часу». Яшчэ трох пераможцаў вызначаць чытачы «Новага часу» шляхам галасавання на сайце.

    Справядлівы Кароль

    Ад сённяшняга дня «Новы Час» — у кіёсках Мінска і Мінскай вобласці!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці