• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Білі галавой аб сцяну і падлогу, лыжкай расціскалі зубы»: затрыманы рэдактар «Рэальнага Брэста»

    У аўторак Ленінскім РАУС Брэсцкага аблвыканкама быў затрыманы індывідуальны прадпрымальнік, рэдактар партала «Рэальны Брэст» Дзяніс Марук. Дзяніс рабіў рэпартажы з маніфестацый «недармаедаў». На адной з акцый ён паказаў сярэдні палец чалавеку ў цывільным, які здымаў яго на камеру.

    Дзяніс Марук

    «Мне свецяць «суткі» за непрыстойны жэст на адрас супрацоўніка міліцыі, — расказаў «Нашай Ніве» Марук. — Але пачакайце, які ж ён супрацоўнік міліцыі, калі ён быў без знакаў адрозненняў?»

    Дзяніс быў не згодны з выстаўленым яму абвінавачваннем, якое патрабавалі падпісаць. Пасля гэтага, сцвярджае ён, яго пачалі жорстка збіваць.

    «Каб захаваць свае відэаматэрыялы я засунуў флэшку ў рот. Мяне пачалі біць яшчэ больш жорстка, аб падлогу, па нагах, па нырках. Засунулі нейкую брудную лыжку ў рот, спрабуючы выцягнуць флэшку, парвалі ўсю вопратку».

    Толькі калі ў кабінет зайшоў нехта з начальства, з рэдактарам партала пачалі размаўляць спакойным тонам, расказаў Марук «Нашай Ніве».

    «Мне сказалі, што на першы раз мяне даруюць і выпісалі штраф: дзве базавыя велічыні за дробнае хуліганства. Аднак я не збіраюся пакідаць гэта проста так. Цяпер буду здымаць пабоі. Я не аспрэчваў тое, што паказаў чалавеку ў цывільным сярэдні палец. Але за што ж збіваць мяне?» — абураецца ён.

    У той жа час у Ленінскім РАУС Брэста «Нашай Ніве» паведамілі, што да іх такі грамадзянін не паступаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці