Каб праверыць дакументы, добрушскія міліцыянты вазілі фрылансераў у РАУС
22 сакавіка 2017
Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
У Добрушы міліцыя затрымала гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага.
“Мы з Андрэем Толчыным здымалі мясцовую папяровую фабрыку. Нас забралі і завезлі ў райаддзел міліцыі. Цяпер маюць праводзіць дагляд. Кіруе ўсім начальнік аддзела грамадскай бяспекі і прафілактыкі — прозвішча, калі не памыляюся, Вайцянкоў. Міліцэйская машына за намі ездзіла каля гадзіны», — паведаміў Жукоўскі.
Трымалі фрылансераў у райаддзеле міліцыі нядоўга. Умяшаўся кіраўнік РАУС Уладзіслаў Гасымаў. Урэшце ў Кастуся Жукоўскага і Андрэя Толчына праверылі дакументы і адвезлі назад да папяровай фабрыкі.
Рэпрэсіі супраць журналістаў у Беларусі ў 2017 годзе (Табліца, абнаўляецца)
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Відэааператара Андрэя Толчына пачнуць судзіць 5 сакавіка. Яго вінавацяць адразу па трох крымінальных артыкулах
22.02.2024
Адкрыты збор на паліятыўную дапамогу для журналіста Вадзіма Доўнара
01.08.2024
CPJ аб’явіў лаўрэатаў Міжнароднай прэміі за свабоду прэсы
20.09.2024
КПЧ ААН зарэгістраваў скаргу на незаконную ліквідацыю БАЖ
31.07.2024