“Белсат” нам не перашкаджае. Журналіст “Rzeczpospolita” пра візіт беларускіх дэпутататў у Польшчу
У Варшаве распачаўся першы за апошнія адзінаццаць гадоў візіт афіцыйнай дэлегацыі Палаты прадстаўнікоў Беларусі. Журналіст «Rzeczpospolita» Руслан Шошын сустрэўся ў Варшаве з намеснікам старшыні Палаты Прадстаўнікоў Баляславам Пірштукам і шэфам замежнай камісіі Валерыем Варанецкім. Шошын распавёў у эфіры "Белсата", што прадстаўнікі беларускай дэлегацыі гаварылі пра гэты беларускі тэлеканал.
Мэта візіту — гаспадарка. І прадстаўнікі дэлегацыі падкрэслілі гэта не раз.
“Яны сказалі (беларуская дэлегацыя — заўвага рэд.), што сустракаліся з прадстаўніком МЗС Польшчы. Я запытаў, ці «Белсат» быў тэмай іх сустрэчы. Яны адказалі, што так, але зазначылі, што не яны былі ініцыятарамі гэтай тэмы і не парушалі яе. Што яшчэ цікава, старшыня міжнароднай камісіі беларускага парламенту сказаў, што ««Белсат» нам не перашкаджае». Гэта вельмі адважнае выказванне, таму што гэта прадстаўнік афіцыйных уладаў”, — распавёў журналіст «Rzeczpospolita» Руслан Шошын пра сустрэчу з прадстаўнікамі беларускага парламента.