«Мяркую, вы будзеце задаволеныя гэтак жа, як і я, навіной, якую магу вам перадаць — спадарыня прэм’ер паабяцала мне і упаўнаважыла паінфармаваць, што існаванню Белсата нічога не пагражае. На працягу бліжэйшага месяца мы будзем разам з МЗС вырашаць фармат далейшага супрацоўніцтва».
Як вядома, у канцы 2016 года тэлеканал «Белсат» апынуўся пад пагрозай закрыцця. МЗС Польшчы агучыў планы рэарганізацыі замежнага вяшчання, істотнага скарачэння фінансавння беларускамоўнага тэлеканала. У абарону «Белсата» распачалася грамадская кампанія. Між іншым, лісты ў яго абарону накіравалі ў Варшаву нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч і першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.