• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Юрысты ГА “БАЖ” расказалі пра поспехі і паразы ў 2016 годзе

    Сябры арганізацыі назвалі праваабарону адным з двух найбольш паспяховых накірункаў працы ГА “БАЖ” у 2016 годзе. Чаго змаглі дамагчыся БАЖаўцы сёлета, распавядае юрыст арганізацыі Алег Агееў.

    Сёлета мы займаліся прававой дзейнасцю па двух галоўных накірунках: гэта абарона журналістаў і асветніцкая праца ў галіне права. Што тычыцца абароны правоў журналістаў, то самым паспяховым і вядомым кейсам сёлета стаў судовы працэс, калі Антону Сурапіну ўдалося дамагчыся кампенсацыі за сваё незаконнае ўтрыманне ў СІЗА КДБ.

    Другая перамога — гэта, канешне ж, справа Пальчыса. Хоць там ГА “БАЖ” непасрэдна і не ўдзельнічала ў працэсе, шэраг прававых дзеянняў у супрацоўніцтве з абаронцамі па гэтай справе рабіўся намі. І гэта наш унёсак у справу, якая скончылася адносна паспяхова — вызваленнем з‑пад варты ў залі суда.

    Таксама дзеянні нашых юрыстаў прывялі да таго, што фактычна спынілася прыцягненне журналістаў-фрылансераў за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі — апошні такі суд быў у красавіку. Хай на нацыянальным узроўні і не ўдалося адмяніць ніводнага з гэтых рашэнняў, але некаторыя ўжо складзеныя пратаколы супраць журналістаў так і не былі разгледжаныя судом. Да таго ж намі былі падрыхтаваныя дзве скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН на парушэнне правоў Кастуся Жукоўскага і Ларысы Шчыраковай.

    Таксама сёлета быў цікавы кейс, калі журналістаў “Бабруйскага кур’ера” міліцыя хацела прыцягнуць да адказнасці за нібыта ўдзел у несанкцыянаваным пікеце, які яны асвятлялі. Але прававымі метадамі ўдалося дамагчыся таго, што журналістаў не пакаралі.

    У адыходзячым годзе былі і паразы. Найперш гэта — 10 штрафаў, вынесеных журналістам за супрацу з замежнымі СМІ без акрэдытацыі, а таксама збіццё журналіста TUT.BY Паўла Дабравольскага, за якое міліцыя так і не панесла адказнасць.

    Калі ж казаць пра працу ў галіне прасоўвання стандартаў свабоды слова, у нас ёсць пэўная тэндэнцыя па супрацоўніцтве з дзяржаўнымі органамі. Напрыклад, сёлета Андрэй Бастунец быў зарэгістраваны членам назіральнай рады пры ЦВК Беларусі.

    Да таго ж нашы рэкамендацыі і індыкатары па Універсальным перыядычным аглядзе таксама зрабілі свой унёсак у міжведамасны план, які быў прыняты ўладай для рэалізацыі зменаў у заканадаўства.

    Другая вялікая галіна, якой мы займаліся, — прававая асвета журналістаў. Гэта выступленні на адукацыйных мерапрыемствах, семінары па журналісцкай бяспецы, юрыдычная экспертыза тэкстаў і г. д. Гэта доўгая і плённая працы, мы мяркуем, прывяла да змяншэння колькасці затрыманняў журналістаў — у гэтым годзе такіх выпадкаў было толькі 13.

    У тым ліку гэта і заслуга нашага невялікага калектыву юрыстаў, якія сваёй дзейнасцю дапамагаюць журналістам не трапляць у непрыемныя сітуацыі, а ўсё ж калі трапілі — як мага хутчэй з іх выбрацца.

    Планы на 2017 год

    У наступным годзе мы хочам крыху пераарыентаваць нашу працу на будучыню: калі раней асноўная работа ў нас была звязаная менавіта з абаронай журналістаў падчас рэпрэсій, то цяпер маем намер адваёўваць прастору свабоды слова, якая за апошнія гады ў Беларусі вельмі звузілася.

    Мы вызначылі некалькі накірункаў, па якіх бачым перспектывы для зменаў сітуацыі на прававым узроўні. Ёсць планы па прапановах рэфармавання заканадаўства ў галіне СМІ і спробах змяніць правапрымяняльную практыку.

    Напрыклад, мы збіраемся пачаць перамовы з Вярхоўным судом аб тым, каб была прынятяа новая пастанова пленума аб разглядзе такіх катэгорый спраў. Таксама ў нас ёсць прапановы ў частцы змены заканадаўства ў галіне доступу журналістаў да інфармацыі. На гэтых і іншых накірунках мы збіраемся засяродзіцца ў наступным годзе.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці