• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Незалежны журналіст, якога забіраюць у войска, адмаўляецца прымаць прысягу

    Аляксандра Буракова накіроўваюць у транспартныя войскі.

    Аляксандар Буракоў

    Магілёўская абласная прызыўная камісія прызнала абмежавана прыдатным да службы ва Ўзброеных сілах Беларусі журналіста-фрылансэра Аляксандра Буракова.

    Паводле позвы, выпісанай у абласным ваенкамаце, прызыўнік мусіць прыбыць на зборны пункт 26 траўня.

    Камісія пастанавіла, што журналіст будзе служыць у транспартных войсках. Сам жа Буракоў рашэньне прызыўной камісіі зьбіраецца абскарджваць у судовым парадку. На пасяджэньні камісіі ён заявіў, што адмаўляецца прымаць прысягу праз свае палітычныя перакананьні.

    Прызыўнік настойвае, што яго забіраюць у войска з парушэньнем належных працэдураў. Ён сьцьвярджае: лекары дыягнаставалі ў яго сур’ёзную хваробу каленяў, якая раней была падставай для прызнаньня яго часова непрыдатным да службы ў войску.

    Пра тое, што Аляксандар Буракоў прызнаны абмежавана прыдатным да службы ва Ўзброеных сілах, паведаміў старшыня абласной прызыўной камісіі, намесьнік старшыні аблвыканкаму Анатоль Малашка. Тым самым, паводле чыноўніка, абласная камісія пацьвердзіла рашэньне гарадзкой прызыўной камісіі.

    За гэтымі варотамі абласны ваенкамат, куды павінен зьявіцца 26 траўня Аляксандар Буракоў

    Як сьцьвярджае Аляксандар Буракоў, лекары выявілі ў яго сындром дысплязіі злучальнай тканкі, другасны рэцыдывуючы сынавіт абодвух каленных суставаў. Прызыўнік цьвердзіць, што хвароба прагрэсуе.

    Ваенкамат, як кажа Аляксандар Буракоў, не адмаўляе, што захворваньне ў яго ёсьць, але трактуе дыягназ па іншым артыкуле раскладу хваробаў. Зрэшты, наколькі вядома Буракову, пасяджэньня гарадзкой прызыўной камісіі, на якім яго прызналі прыдатным да войска, не праводзілася.

    «Мы настойвалі, каб было скасаванае рашэньне гарадзкой прызыўной камісіі, бо яе не было. Нам заявілі, што правядуць праверку. Казалі, што гарадзкая камісія мелася быць і мяне меліся на яе запрасіць. Рашэньне гарадзкой камісіі, аднак, не было адмененае. Было заяўлена, што абласная камісія прыме сваё рашэньне», — кажа Аляксандар Буракоў.

    Паводле прызыўніка, абласная камісія цікавілася, чаму ён ня хоча прымаць прысягу.

    Позва Буракову на службу ў транспартныя войскі

    «Чамусьці вырашылі, што праз рэлігійныя меркаваньні я яе не хачу прымаць. Але я сказаў, што праз палітычныя. Камісія тады ня стала паглыбляцца ў высьвятленьне прычынаў», — кажа Аляксандар Буракоў.

    «Паколькі я адмовіўся прымаць прысягу і мяне прызналі абмежавана прыдатным да службы, то пастанавілі адправіць мяне ў транспартныя войскі (Дэпартамэнт транспартнага забесьпячэньня), — працягвае прызыўнік. — Мяне ўжо адбіралі ў гэтыя войскі прыкладна два тыдні таму. Тады не дазволілі служыць у ракетных войсках праз маю адмову прысягаць. Пасьля гутаркі з псыхолягам не захацелі браць і ў транспартныя войскі. А цяпер чамусьці вырашылі, што ў транспартных я і без прысягі прыдамся».

    На пасяджэньне дапусьцілі прадстаўніка Аляксандра Буракова — магілёўскага праваабаронцу Барыса Бухеля. Паводле яго, пасяджэньне праходзіла без парушэньняў. Аднак, як заўважае актывіст, забарона рабіць аўдыёзапіс на пасяджэньні не дазваляе грунтоўна разабрацца ў сытуацыі. Ён дадае, што на камісіі казалі пра ўнікальнасьць выпадку з прызыўніком Бураковым: «Такіх сытуацыяў у ваенкамаце не было, казалі чальцы камісіі».

    Барыс Бухель

    На абскарджаньне рашэньня абласной камісіі Буракову далі дзесяць сутак. Паводле ягонага прадстаўніка, канкрэтныя тэрміны абскарджваньня пастаноў прызыўных камісіяў у заканадаўстве не прапісаныя.

    Аляксандру Буракову 24 гады. Ён піша на праваабарончыя тэмы, быў рэдактарам онлайн-часопіса «Moloko». Скончыў Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Куляшова, выпускнік магістратуры гістарычнага факультэту.

    Журналіст-фрылансэр заяўляе, што ім цікавяцца супрацоўнікі КДБ.

    Журналіст сьцьвярджае, што яго хочуць «абуць у боты» нягледзячы на хваробу

    Гомельскі праваабаронца 16 мая судзіцца з “Белорусской военной газетой”

    Праз 25 гадоў пасля аднаўлення «Нашай Нівы» газета пераходзіць у інтэрнэт, на паперы зробіцца штомесячнікам

    Жыццё па новых мытных правілах – ці адказалі абласныя газеты на надзённыя пытанні?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці