• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праз 25 гадоў пасля аднаўлення «Нашай Нівы» газета пераходзіць у інтэрнэт, на паперы зробіцца штомесячнікам

    25 гадоў таму выйшаў першы нумар адноўленай НН. Вось так выглядала яго першая старонка:

    Дызайн заўтрашняга нумара газеты ўзнаўляе той гістарычны момант.

    Праз 25 гадоў пасля аднаўлення «Нашай Нівы», праз 110 гадоў ад яе заснавання Рэдакцыя робіць важны крок.
    Зараз «Наша Ніва» — гэта будзе ў першую чаргу інтэрнэт-сайт NN.BY.
    А на паперы ад 1 ліпеня «Наша Ніва» будзе выходзіць у фармаце штомесячніка на 24 старонках.

    За інтэрнэтам — будучыня. Ён даступны імгненна і на ўсёй планеце. Гэта тэхналагічная рэвалюцыя, якая адбываецца па ўсім свеце.

    Пераход з паперы ў інтэрнэт такі ж эпахальны, як калісьці вынаходніцтва кнігадруку ці распаўсюд электрычнасці. Не трэба яго баяцца: беларуская культура, беларуская супольнасць дастаткова моцныя, і лічбавая рэвалюцыя нам дае новыя магчымасці для развіцця.

    Папяровы штомесячнік захавае выдавецкую традыцыю. Гэта будзе спакойнае чытво для людзей з іншым тэмпам спажывання інфармацыі. У папяровым штомесячніку будзе друкавацца самае істотнае, нестарэючае: аналітыка, гутаркі, гісторыя, літаратура, — паведамляе рэдакцыя «НН»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці