• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Выйшаў часопіс “pARTisan” памяці Ганны Вольскай

    Альманах сучаснай беларускай культуры “pARTisan” прысвяціў свежы нумар (№31) памяці Ганны Вольскай – музычнага прадзюсара і сябры ГА “БАЖ”, якая заўчасна пайшла з жыцця ў сакавіку 2016 г.

    Публікацый уласна пра Ганну ў часопісе няма, але тэмай нумару стала беларуская рок-музыка. З ёй было шчыльна звязана і прафесійнае, і асабістае жыццё Ганны – яна была жонкай культавага рок-музыкі Лявона Вольскага і прадзюсаркай шэрагу музычных праектаў з яго ўдзелам. На вокладцы змешчаны фрагмент фотаздымка Ганны і Лявона.

    У нумары “pAR­Ti­san” можна знайсці публікацыі Змітра Падбярэзскага пра ўзнікненне рок-музыкі ў БССР, Аляксандра Памідорава – пра рок-музыку 1990‑х у Беларусі, Інго Пэтца – пра досвед ладжання канцэртаў беларускіх рокераў у Германіі, інтэрв’ю з Аляксандрам Кулінковічам, з Веранікай Кругловай, са Стасам Пачобутам, успаміны пра Васю Шугалея і Вову Банкера ды іншыя артыкулы, а таксама багата рэдкіх архіўных фота.  

    Да падрыхтоўкі нумара спрычыніўся Інстытут імя Гётэ ў Мінску.

    Хутка ў продажы ў краме «Ў», «Падземцы» і іншых кропках горада 

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці