Памерла Ганна Вольская
23 сакавіка ад анкалагічнай хваробы пайшла з жыцця сябра ГА “БАЖ” Ганна Вольская, жонка вядомага беларускага музыкі Лявона Вольскага. Развітанне з Ганнай Вольскай – заўтра ў Свята-Елісавецінскім манастыры
Ганна Вольская нарадзілася 11 чэрвеня 1975 года.
Скончыла Інстытут культуры. У 1995–1996 гадах працавала ў рэкламным аддзеле легендарнага “Радыё 101.2”, дзе і пазнаёмілася з будучым мужам. У шлюбе у іх нарадзілася дачка Адэля, якой сёння споўнілася 18 гадоў.
Ганна пэўны час была дырэктарам гурту N.R.M., з’яўлялася нязменным прадзюсарам музычнага праекта “Крамбамбуля” і сольных альбомаў Лявона Вольскага, выступала суаўтаркай сцэнару, прадзюсарам і нават акторкай у некалькіх праектах для тэлеканала “Белсат” (“Снежны завулак”, “Назад у будучыню”). Сябра ГА “БАЖ” з 2009 года.
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” горка смуткуе разам са сваякамі і сябрамі Ганны. Трымайцеся мужна.
Ганна Вольская: «Каб у нас тут быць культурным чалавекам, спачатку трэба адчуць сябе беларусам»