• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Першы штраф журналісту ў 2016‑м: 22 базавыя велічыні

    Журналістку, сябру ГА “БАЖ” Ларысу Шчыракову суд Гомельскага раёна пакараў штрафам у памеры 22 базавыя велічыні (4 млн 620 тыс. рублёў). Яе прызналі вінаватай у парушэнні арт. 22.9 КаАП – незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ, а фактычна – праца на замежны СМІ без акрэдытацыі. Справу разглядаў 13 студзеня суддзя Аляксандр Лісоўскі.

    Прысутная на судовым паседжанні журналістка заявіла, што не прызнае сваёй віны. Яна даводзіла, што праца на замежны СМІ без акрэдытацыі не падлягае адміністрацыйнаму пакаранню, а “вырабам прадукцыі СМІ” можа займацца толькі рэдакцыя СМІ.

    Рашэнне суда журналістка збіраецца абскарджваць у больш высокіх інстанцыях.  

    Сюжэт, які стаў падставай для пратакола, быў прысвечаны праблемам былога гадаванца школы-інтэрната з пасёлка Урыцкі і выйшаў у эфір тэлеканала “Белсат”. Пратакол склаў 24 снежня 2015 г. капітан міліцыі Гомельскага РАУС Р. Цітоў. Ларыса Шчыракова пры гэтым не прысутнічала і атрымала дакумент поштай 4 студзеня.  

    Паводле пратакола, журналістка, знаходзячыся 24 снежня 2015 года ў аграгарадку Урыцкае Гомельскага раёна, не маючы акрэдытацыі ў якасці замежнага карэспандэнта СМІ, падрыхтавала інтэрв’ю ў розных грамадзян, незаконна вырабіла прадукцыю сродкаў масавай інфармацыі, а менавіта відэасюжэт “Падтрымка дзяцей-сірот на іх шляху да дарослага жыцця”, які быў апублікаваны 24.12. 2015 у эфіры тэлеканала “Белсат”.”

    Нагадаем: напрыканцы мінулага і ў першыя дні новага года стала вядома пра некалькі новых пратаколаў па арт.22.9 КаАП: адзін – на Ларысу Шчыракову, два – на Кастуся Жукоўскага. Трэці пратакол на Кастуся Жукоўскага – з Веткаўскага РАУС – хутчэй за ўсё, у бліжэйшы час прыйдзе яму поштай.  

    Ларыса Шчыракова і Кастусь Жукоўскі накіравалі скаргі начальнікам Гомельскага, Калінкавіцкага і Кармянскага РАУС, супрацоўнікі якіх складалі пратаколы. Журналісты дамагаюцца адмены складзеных на іх адміністрацыйных пратаколаў.

    Летась сп-ра Жукоўскага штрафавалі 6 разоў за парушэнне арт. 22.9 КаАП, Ларысу Шчыракову – двойчы. Агулам у 2015 годзе па артыкуле 22.9 КаАП незалежных журналістаў у Беларусі штрафавалі 28 разоў.

    Днямі ў Адміністрацыю прэзідэнта звярнулася кіраўніцтва ГА “БАЖ” – таксама з нагоды пераследу журналістаў-фрылансераў. Арганізацыя заклікала ведамства паспрыяць выкараненню практыкі неабгрунтаванага ўмяшальніцтва супрацоўнікаў органаў унутраных спраў у працу журналістаў. ГА «БАЖ» ужо не раз акрэслівала сваю пазіцыю з нагоды прыцягнення фрыланс-журналістаў да адказнасці за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ.

    Шчыракова: Пераследаваць журналістаў за збор і распаўсюд інфармацыі – нізка і амаральна

    Абгрунтаванне неправамернасці прыцягнення да адказнасці журналістаў-фрылансераў за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ

    ГА “БАЖ” звярнулася ў Адміністрацыю Прэзідэнта з нагоды пераследу журналістаў-фрылансераў Штрафы журналістам па арт. 22.9 КаАП (Табліцы, абнаўляецца)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці