• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гомельскі праваабаронца 16 мая судзіцца з “Белорусской военной газетой”

    У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 16 мая мае адбыцца першае пасяджэнне паводле пазову гомельскага праваабаронцы Леаніда Судаленкі да “Белорусской военной газеты” – аб  абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі.

    Сябра ГА “БАЖ” просіць, каб у судовым парадку былі прызнаныя несапраўднымі і абвергнутыя звесткі, распаўсюджаныя пра яго 10 сакавіка журналістам “Белорусской военной газеты” Уладзімірам Кажэўнікавым і дзяржаўнай установай “Ваеннае інфармацыйнае агенцтва Узброеных Сіл Беларусі “Ваяр”.

    Гаворка ідзе пра артыкул “Кому выгодно порочить белорусскую армию?”, які тычыўся звароту 75 грамадзян да міністра абароны Беларусі з патрабаваннем  спыніць нестатутныя адносіны ў беларускім войску.

    –Я быў ініцыятарам гэтага звароту, калі стала вядома з медыяў пра ўцёкі двух салдат з прычыны збіцця і пагрозаў у вайсковай частцы №92616 у Брэсце. Пасля  гэтага  праз ваенную газету я і атрымаў суровую водпаведзь з абразамі”, – нагадвае Леанід Судаленка.

    Пазоўца лічыць, што ваенная газета прыніжала ягоныя чалавечы гонар і годнасць, называючы “самаабвешчаным амбудсменам”, канфліктным чалавекам, якому “не ўпершыню ціснуць на дзяржаўныя  органы аж праз Арганізацыю Аб’яднаных Нацый, праз яе Камітэт па правах чалавека”.

    “Асабліва мяне абразіла тое, што, паводле газеты, я займаюся “антиармейской агитацией” і “доносами”, у той час як армія абараняе Радзіму  — “в отличие от судаленок, которые прославили себя только на ниве разрушения общества”. Сам я служыў у Савецкай Арміі, мой старэйшы сын абараняў Радзіму ў шэрагах беларускага войска. Цяпер гэта робіць другі сын. Трэцяга і чацвёртага сыноў я таксама выхоўваю ў духу павагі да службы ў беларускім войску», – кажа праваабаронца.

    Судаленка ў дасудовым парадку  прапаноўваў рэдакцыі выбачыцца і надрукаваць прапанаваны варыянт абвяржэння несапраўдных звестак. Аднак начальнік дзяржаўнай установы “Ваеннае інфармацыйнае агенцтва Узброеных Сіл Беларусі “Ваяр” палкоўнік Аляксей Пашкевіч зрабіць гэта адмовіўся. Пасля гэтага праваабаронца звярнуўся ў суд.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці