• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сто дзён без «Советской Белоруссии»

    ­Я даўно не чытаў «СБ». І вось зноў сустрэча з агульнанароднай газэтай! Ня тое каб я сумаваў і чакаў гэтай сустрэчы. П­роста не было часу… А калі часу няма і хочацца даведацца, што адбываецца ў краіне і сьвеце, «СБ» тут не «таварыш». Газэту ­як­раз цікава пачытаць, калі можаш расс­лабіцца, даць волю фантазыям, захочаш адчуць лёгкасьць пяра, не абцяжаранага ўмоўнасьцямі журналіс­цкай прафэсыі. І тут газэта амаль ніколі не падманвае чаканьняў.

    Вось і інтэрнэт-вэрсыя(№ 228 (23128). Четверг, 4 декабря 2008 года) пасьля працяглага перапынку чытаецца лёгка — можна сказаць, на адным дыханьні

    Адразу ж кідаецца ў вочы галоўны матэрыял: «С.Т.О. проблем». У працы 177 з 179 станцый тэхнічнага абслугоўваньня кантралёры падаткавай іспэкцыі знайшлі фінансавыя парушэньні. Тут бы й задумацца, чаму павальна парушаюцца фінансавыя правілы? Але гэтую тэму газэта пасьпяхова «каналізавала» ў кірунку: аўтамэханікі працуюць «спустя рукава».

    А вось яшчэ адзін матэрыял на «эканамічную» тэму: «Это только птички поют бесплатно!». Пра блізкі да банкруцтва стан завода «Белвар». Любімая газэта піша: «Трудности начались не вчера. Но то, как они решались, лишь ещё больше усугубляло ситуацию. С мая 1995-го по ноябрь 2008-го было продано 93 объекта недвижимости, принадлежащих Белвару“. Общая площадь их — вдумайтесь! — более 50 тысяч квадратных метров. Пять девятиэтажных домов! Целый квартал в самом центре Минска». І сапраўды, варта задумацца, як гэта цягам 13 год ніхто не заўважаў, што завод ператварыўся ў будаўнічы трэст. І ці ня будуць гадоў гэтак праз пяць-дзесяць беларускія газэты — праўда, пад назвамі, адрознымі ад ««Советской Белоруссии» і «Беларусь сегодня» — пісаць і пра іншыя «незаўважаныя» зьявы нашай рэчаіснасьці?

    Але ж вернемся да нумару. Артыкул «Возле новогодних елок в Минске круглосуточно будут дежурить сотрудники милиции». Прычына, на жаль, банальная: «данное решение принято для сохранения елочных украшений и поддержания порядка в местах массового скопления людей». Крадуць цацкі і лямпачкі зь ёлак! Дык ці то народ да такой ступені напіваецца, ці то зусім зьбяднеў?

    А вось і яшчэ адзін матэрыял з хвосткай назвай: «Политические петухи». Падзагаловак: «О политэмигрантах“». Няўжо пра апазыцыю? Не зусім, бо палітэмігранты ўзятыя ў двухкосьсе. Але і пра апазыцыю таксама: Вспоминается скандал, разразившийся под занавес 2002 года. Помните? В распоряжении СБ“ оказался документ, свидетельствующий, что в Объединенной гражданской партии продают путевки“ в политэмиграцию по 500 долларов за штуку. Руководство партии, естественно, решительно открещивалось и от организаторов бизнеса, ­и от тех, кто воспользовался услугой. И, надо признать, на протяжении нескольких лет ни о чем подобном действительно слышно не было. Пока недавно политического убежища не запросили члены ОГП господа Подчиненков и Ларин. Один — в Бельгии, другой — в Голландии. На этот раз партийное руководство их своими признало. Да и как иначе? Поступить по-другому — значит признать, что партия — по-прежнему трамплин для выезда за кордон на ПМЖ“. Цікава, дык пра што напісаў сп. Крят? У чым сэнс пасажу? АГП — усё ж трамплин для выезда за кордон“ ці не?..

    Ну ды ладна. Засяродзімся на назвах матэрыялаў. “С.Т.О. пробле­м“Это только птички поют бесплатно!“Возле новогодних елок в Минске круглосуточно будут дежурить сотрудники милиции“Политические петухи“… Проста ўзгадаў словы аднаго знаёмца, які ці то ў­сур’ёз, ці то жартам сьцвердзіў: «“СБ“ — гэта адзіная газэта нашай краіны, дзе сур’ёзна працуюць над загалоўкамі».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці