Лёгка жанглюючы словам…
Моц слова не паддаецца вымярэнню. Усім даўно вядома, што яно ажыўляе не горш, чым найноўшыя лекі, і забівае лягчэй, чым найноўшая зброя. Асабліва калі слова — публічнае. У гэтым выпадку яго моц можна смела памножыць у некалькі соцень разоў.
Пра неабходнасць асцярожнага абыхождання са словам будучых журналістаў павінны вучыць з першага курсу журфаку. А можа, і яшчэ раней: з таго дня, калі навучылі пісаць…
Але, якім бы вялікім ні быў твой досвед, вучыцца працаваць са словам давядзецца штодня. Бо нават адна памылка, адзіны недасканала напісаны сказ можа паўплываць на чыйсьці лёс, стацца для кагосьці плямай на рэпутацыі і нават асабістай бядой.
…Гісторыя, што здарылася днямі, прымушае яшчэ і яшчэ раз узгадаць, якой моцнай «зброяй» валодаюць журналісты, і задумацца над тым, як звычайнае графаманства ў спалучэнні з некампетэнтнасцю можа стацца дыскрымінацыяй сацыяльна неабароненых людзей.
Артыкул у «БелГазеце» за подпісам журналіста Максіма Івашчанка
«Лёгка жанглюючы словам „пациенты“, нехта Максім Івашчанка
«Івашчанка проста пагыгыкаў з карцін, якія намалявалі людзі з інтэрнату, зусім не жадаючы падумаць пра іх жыццё, лёс і імкненне да творчасці. Нуль журналістскай этыкі, нуль дакладнасці інфармацыі, поўная падмена сэнсаў» — падхоплівае журналіст «Нашай Нівы» Яраслаў Сцешык.
Хто б ні быў гэты Івашчанка, але ж ён называе сабе журналістам. І такімі допісамі ён не толькі дыскрымінуе людзей з асаблівасцямі развіцця, не толькі «падстаўляе» кіраўніцу праекта, якую збіраюцца звольніць з працы, але і дыскрэдытуе прафесію.
І ў такой з’явы, на думку калегаў, таксама ёсць свае падставы. Сатыра аднаго журналіста, якая падалася яму вельмі дарэчнай пры апісанні адкрыцця выставы, прывяла да фактычнага звальнення кіраўніцы майстэрні «Дом», дзе працавалі хворыя людзі, Дар’і Яскевіч. Ды і сам праект апынуўся пад пагрозай закрыцця.
«К сожалению, растет поколение молодняка, которому просто негде учиться нормальной журналистике. Для них нишевый жанр сатирической аналитики либо псевдоинтеллектуальное подражательство эпохе незапрещенного ЛСД — это верх мастерства. А почему бы и нет, если рынок изданий так узок, а „журналистское образование“ можно получить где угодно, кроме журфака?» — піша ў сваім блогу Марыя Садоўская.
Але для тых, каго артыкул закрануў асабіста, усё роўна, дзе і як рыхтуюць журналістаў. Ім няма справы, да каго хочуць быць падобнымі ўчорашнія студэнты. Яны некалькі гадоў свайго жыцця паклалі на тое, каб праект «Дом» проста жыў, а людзі ў ім проста малявалі.
Зараз жа Дар’я Яскевіч проста спрабуе знайсці адказы і высветліць ступень адказнасці.
«Несет ли журналист ответственность за результаты публикации? В редакции „Белгазеты“ мне ответили, что нет. Не несет. Пацанское „Отвечать за базар“ не проканыват в среде писак, они же интеллегентные люди. А как мне объяснить людям, работавшим в мастерской….сказать, спасибо, все свободны? Провести занятия на тему „политкорректность и журналистика“? Как мне объяснить, за что?»