• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Навошта «Мерзкий Кокобай» рэкламуе выставу прапагандыстаў? Здаецца, дзяржава знайшла новы спосаб нармалізаваць блогераў

    У пачатку студзеня 2024-га стала вядома, што беларускіх блогераў, якія публікуюць на сваіх старонках рэкламу, хочуць уключыць у спецыяльны рэестр. А сярод саміх блогераў пачаліся размовы, што дзяржорганы змогуць выкарыстоўваць іх у сваіх мэтах. CityDog.io вырашыў разабрацца, што адбываецца.

    Даносы, турма, забароны: у 2023 годзе беларускім блогерам прыходзіцца не соладка – і, здаецца, гэта не канец

    Калі памятаеце, у 2023 годзе многія беларускія блогеры сутыкнуліся з ціскам сілавікоў і прапагандыстаў. Напрыклад, адна з такіх гісторый адбылася ў ліпені: папулярнага ютубера Дзмітрыя Сіўчыка (ён жа Дзім Дзімыч), у якога 2 мільёны падпісчыкаў у Tik­Tok, гродзенская прапагандыстка Бондарава абвінаваціла ва ўтоенай «прапагандзе ЛГБТ». Яе асноўная прэтэнзія была ў тым, што хлопец у сваіх роліках з’яўляецца ў адзенні ружовага колеру.

    Свае скаргі прапагандыстка напісала ў МУС, Міністэрства адукацыі і Міністэрства гандлю. Пасля гэтага тавары з рэкламнай інтэграцыі інфлюенсера і «Еўраопта» былі зняты з продажу. А ў лістападзе на сваёй старонцы ў Insta­gram (у Tik­Tok таксама) хлопец апублікаваў пост, у якім паведаміў, што Дзім Дзімыч сыходзіць назаўжды. Пры гэтым ён зняў з сябе ружовае адзенне і спаліў яго. З гэтага моманту стужка блогера падзялілася на «да» і «пасля».

    У канцы верасня пад агнём крытыкі аказаўся і Павел Крамар (ён жа Koko.by). Беларускі прапагандыст Мікіта Рычалоўскі завёў свой тэлеграм-канал і напісаў публічны данос на вядомага фуд-блогера за тое, што той нібыта ў 2020 годзе падтрымліваў пратэсты і выступаў «з крытыкай у адрас нашага прэзідэнта».

    Пасля гэтага блогер выдаліў свой акаўнт у Twit­ter і паставіў чырвона-зялёны сцяг у інстаграме. А апошнім часам на яго старонцы ў тэлеграме сталі перыядычна з’яўляцца пасты на дзяржтэматыку: напрыклад, навіны пра заснаваны ў Беларусі дзяржзнак якасці, аглядную пляцоўку ў Нацыянальнай бібліятэцы і фотавыставу праўладнага інфармагенцтва БЕЛТА. Такія паведамленні вельмі выбіваюцца з агульнага кантэнту блогера.

    Напрыканцы 2023 года блогерку Ганну Бонд затрымалі сілавікі і пасадзілі ў сумнавядомы ізалятар на Акрэсціна, блогерку Ларысу Грыбалёву таксама затрымлівалі, але адпусцілі. Па непацверджанай інфармацыі, ім забаранілі весці камерцыйную дзейнасць. Гэта значыць, зарабляць на рэкламе блогеркі цяпер не могуць.

    А напачатку студзеня стала вядома, што ў закон аб рэкламе былі ўнесены папраўкі, якія датычацца ўсіх, хто плануе размяшчаць у інтэрнэце рэкламныя пасты. Больш за тое, ананімная крыніца CityDog.io падзялілася непацверджанай інфармацыяй: як толькі гэтыя папраўкі набудуць моц, беларускім блогерам па патрабаванні дзяржорганаў давядзецца размяшчаць на сваіх пляцоўках сацыяльную рэкламу. Напрыклад, новай прапагандысцкай выставы БЕЛТА ці вялікага фотарэпорту з Дажынак. Чаму б і не?

    Закон аб рэкламе: блогераў прымусяць рабіць усё, што загадае дзяржава?

    У пачатку студзеня 2024 года на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале былі апублікаваны папраўкі, унесеныя ў закон аб рэкламе.

    Самае галоўнае новаўвядзенне – цяпер кожнаму іпэшніку ці арганізацыі, якія плануюць размяшчаць нейкую рэкламу, трэба зарэгістравацца ў рэестры распаўсюджвальнікаў рэкламы. У адваротным выпадку такая дзейнасць будзе лічыцца незаконнай. Новаўвядзенне набудзе моц у сярэдзіне ліпеня 2024 года.

    Варта адзначыць, што рэестр існуе з 2022 года. Яго можна знайсці на сайце Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ). Але зараз у яго занесены ў асноўным СМІ, арганізацыі, прыватныя прадпрыемствы і некаторыя ІП (іх пакуль зусім няшмат).

    Па словах ананімнай крыніцы CityDog.io, сярод блогераў Мінска курсіруе інфармацыя: маўляў, трапіўшы ў рэестр, інфлюенсеры абавязаны будуць размяшчаць інфармацыю ад дзяржорганаў, напрыклад інфармацыю пра дзяржсвяты і іншыя важныя для краіны мерапрыемствы і даты. Пра гэта кажуць тыя, хто ўжо звяртаўся ў міністэрства.

    З афіцыйнымі крыніцамі гэта інфармацыя крыху разыходзіцца. Пасля таго як папраўкі ў закон аб рэкламе былі апублікаваны, на сайце МАРГ з’явіўся каментарый наконт асноўных новаўвядзенняў. Вось што кажа ведамства:

    «Для рэкламараспаўсюджвальнікаў уводзіцца абавязак забяспечваць па патрабаванні дзяржаўных органаў размяшчэнне на прыналежных ім сродках вонкавай рэкламы сацыяльнай рэкламы дзяржаўных свят, агульнарэспубліканскіх святочных дзён і памятных дат, а таксама сацыяльнай рэкламы ў сферы забеспячэння дзяржаўнай і (або) грамадскай бяспекі».

    Тут неабходна разабрацца, што такое вонкавая рэклама. Паводле закону, гэта рэклама, якая размяшчаецца з дапамогай сродкаў вонкавай рэкламы на знешніх баках будынкаў, па-за будынкамі і ў падземных пераходах. Гэта могуць быць афішы, шыльды, рэкламныя шчыты, электронныя табло, кранштэйны і іншае. А паколькі блогеры размяшчаюць рэкламу ў інтэрнэце, усё пералічанае не мае да іх дачынення.

    Навошта наязджаць на блогераў? Каму гэта выгадна?

    Як адзначыла ананімная крыніца, пакуль інфармацыя, пра якую яна нам паведаміла, існуе на ўзроўні чутак, але тут да галавы прыходзіць Koko.by, які на старонках сваіх сацсетак усё часцей стаў размяшчаць інфу пра дзяржмерапрыемствы.

    – Мне здаецца, што беларуская ўлада нарэшце зразумела, што інтэрнэт існуе. У ім, як вядома, ёсць свае гульцы і камунікатары, – іранізуе доктарка філалагічных навук і медыяэкспертка Ірына Сідорская. – Сёння нельга працаваць з беларускай аўдыторыяй толькі праз тэлебачанне ці друкаваныя СМІ. Існуюць блогеры і ютуберы, пра дзейнасць якіх рэжым яшчэ даўно павінен быў паклапаціцца.

    У лютым 2024 года ў Беларусі адбудуцца парламенцкія выбары. Для мяне не дзіўна, што менавіта цяпер адбываецца больш узмоцнены кантроль інфармацыйнай прасторы. Улады спрабуюць выявіць тых блогераў, на якіх яны могуць разлічваць і абапірацца. Адпаведна, далей яны паспрабуюць нейтралізаваць тых, каго не змогуць выкарыстаць.

    Чытайце яшчэ:

    Гарачка, сябры і прагулкі для натхнення. Вось як напісаць верш, які будуць успамінаць і пасля вашай смерці

    «Работаю меньше, зарабатываю больше». Фрилансерка – о выгорании и о том, что она поняла после ухода из офиса

    Блогер з раёнкі. Як цяпер улада спрабуе вярнуць уплыў друкаваных выданняў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці