• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Яўген Меркіс сустрэне дзень народзінаў за кратамі

    Палітзняволены журналіст Яўген Меркіс адзначыць дзень нараджэння ў шклоўскай калоніі. 8 лістапада вядомаму гомельскаму краязнаўцу, журналісту і гісторыку Яўгену Меркісу споўніцца 37 год. Гэта другі дзень народзінаў, які ён сустракае за кратамі, піша «Штодзень».

    Яўген Меркіс — журналіст, які працаваў на Гомельшчыне карэспандэнтам некалькіх незалежных СМІ. Ён асвятляў пратэсныя акцыі і вёў стрымы з месца падзей. Яго неаднаразова затрымлівала міліцыя, праз суды штрафавала і адпраўляла на суткі. Пасля прызнання шэрагу незалежных СМІ “экстрэмісцкімі фармаваннямі” Яўген засяродзіўся на краязнаўстве. 13 верасня 2022 г. у Гомелі ў другой палове дня ў кватэры журналіста прайшоў ператрус, пасля чаго ў Яўгена канфіскавалі носьбіты інфармацыі, а яго самога затрымалі.

    Яўгена Меркіса асудзілі на 4 гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму па абвінавачанні ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзеле ў ім (ч. 3 арт. 361–1 Крымінальнага кодэкса), а таксама ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 і 2 арт. 361–4 Крымінальнага кодэкса).

    Адрас для лістоў: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1‑я Заводская, 8

    Яўген Аляксандравіч Меркіс

    Чытайце яшчэ: 

    6 лістапада Марына Золатава адзначае Дзень народзінаў. Трэці год за кратамі

    Выкрывайце правільна: аналіз і дэканструкцыя прапагандысцкіх наратываў

    Беларуская журналістка Юлія Цяльпук трапіла ў жорсткую аварыю ў Польшчы. Збор сродкаў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці