• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Кніжны Воз»: тэрапія казкамі для дзяцей і дарослых

    Казачныя гісторыі – гэта не проста забава для дзяцей, але і тэрапія для дарослых, – запэўнівае сузаснавальніца праекту аўдыёкніг «Кніжны Воз» Крысціна Дробыш.

    Мова Гомель пагаварыла з Крысцінай пра тое, як паўстаў праект «Кніжны Воз», які сёння ўжо надзвычай папулярны, чым парадуе ў бліжэйшыя месяцы, а таксама пра тое, хто адбірае кнігі і агучвае іх, піша «Штодзень».

    “Кніжны Воз” існуе ўжо тры гады, ён паўстаў ў 2020 годзе. Калі глянуць на гэтыя тры гады, то з чаго вы пачыналі і з чым прыйшлі на сённяшні дзень?

    – Тры гады нам споўніцца дакладна ў верасні. А пачыналі мы абсалютна з нічога. Была толькі адна кніжка, якую мой калега, сузаснавальнік “Кніжнага Воза” меў дома, і якая падабалася яго дзецям, і была я, якая да таго часу ніколі не начытвала кніг. І ўсё. З жадання ў прынцыпе ўсё пачалося, з жаданне штосьці зрабіць беларускае для дзяцей, каб у іх была магчымасць ведаць і чуць беларускую мову. А цяпер мы маем амаль 200 гадзін запісаў, і гэта таксама кнігі іншых праектаў. Мы супрацоўнічаем з праектам “Кніжны рысь”, які дае нам свае кнігі на публікацыю, таксама з праектам “Бэйбус”, які робіць анімаваныя вершы Андрэя Скурко, у нас ёсць і музычная частка, і калісьці легендарны праект “Народныя казкі для дзетак”, які зрабіў Алег Хаменка. Шмат усяго. Мы змаглі не толькі запісаць свае кнігі, але і прыцягнуць сваіх сяброў да нас. Мы нават маем кнігі, якіх яшчэ ніколі не было ў друкаваным варыянце. Будзем хутка выпускаць “Шэрлака Холмса”, адна з частак якога толькі што была перакладзеная, і чыталі яе пакуль толькі перакладчыцы і мы. Таму я лічу, што гэта вельмі шмат.

    Вы сказалі, што на пачатку была адна кніжка, і гэта была…

    – “Прыгоды мышкі Пік-Пік”.

    Гэта голас, па якім вас, напэўна, найперш пазнавалі і пазнаюць у гэтым праекце?

    – Вось ведаеце, тут ёсць цікавая рэч. У майго сына, дарэчы, гэта любімая казка. І ён не пазнаў, што гэта я чытаю. Слухаў, слухаў доўга. Я пытаю, ці ён ведае, хто гэта чытае, а ён адказвае, што “не‑а”. Цікава… Таму не пазнаюць, бо ў жыцці іншы голас так ці іначай, чым у кніжках.

    Больш за 60 кніжак маеце ўжо для праслухоўвання, але я б не сказала, што “Кніжны Воз” – гэта толькі для дзяцей, там жа і для дарослых шмат цікавага ёсць?

    – Адназначна. Дзеці – гэта ж не толькі ў маленстве, гэта ж розныя ўзросты. У нас таксама ёсць і падлеткавыя кнігі, хоць такой літаратуры для падлеткаў вельмі мала, але яна ёсць. Больш за тое, калі я размаўляла з дарослымі, бацькі нам таксама пісалі, што ім самім цікава слухаць. Я вось знайшла такі тэрмін новы “казкатэрапія”. Ёсць такое меркаванне, што казкі і казачныя гісторыі дзейнічаюць на псіхіку як тэрапеўтычная рэч. Вось, да прыкладу, “Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі”, там шмат гумару ёсць для дарослых, а дзеці яго яшчэ не могуць счытаць. Такое двайное дно.

    Чытайце яшчэ: 

    «На предмет пророссийской тематики». БАЖ представляет методологию мониторинга ТВ-каналов

    «Зняволеныя журналісты церпяць за прафесію». Пра што гаварылі прадстаўнікі БАЖ падчас анлайн-марафона салідарнасці

    Поспех марафону «Нам не ўсё адно!» нагадаў пра дылему, перад якой стаяць лукашысты

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Навіны

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    05.09.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці