• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Франкенштэйн з цытат. Як намі маніпулююць, выдзіраючы словы з кантэксту

    Каб не папасціся на вуду прапаганды, лепш за ўсё загадзя ведаць усе іх трукі. Самы і відавочны, і невідавочны метад — вырыванне з кантэксту. Гэта вельмі распаўсюджаны метад маніпуляцыі, якім вельмі часта карыстаюцца прапагандысты, але і не толькі. Часам нават без злога намеру, але такім спосабам карыстальнікі множаць скажоную інфармацыю ў інтэрнэце.

    Такія дробязі…

    У спробе дыскрэдытаваць Святлану Ціханоўскую ёй часта прыгадваюць інтэрв’ю восені 2020-га, якое яна дала РБК. Там гучалі словы пра «мудрую Маскву». Пасля двух з паловай гадоў, заяваў пра тое, што расійскія войскі ў Беларусі непрымальныя, а Пуцін — ваенны злачынца, ёй усё яшчэ прыгадваюць тыя словы.

    «Забываючы» пра іншыя яе словы, сказаныя ў тым жа інтэрв’ю: там Ціханоўская адказала на пытанне аб тым, чаму падкрэслівае «мудрасць» усходняга суседа: «Я б магла сказаць нешта іншае, але я ўжо засвоіла нейкія асновы дыпламатыі — мне давялося гэта зрабіць, — таму я кажу менавіта так».

    Менавіта так і працуе вырыванне з кантэксту: у спробе дыскрэдытаваць апанента бяруцца яго словы, якія могуць «згуляць супраць», і падаюцца як заява — без уліку абставінаў і нават таго, як менавіта гучала поўная фраза. Такі ж прыклад: калі кажуць, што Віктар Бабарыка лічыў, што беларусам патрэбна толькі «чарка і скварка», хоць у арыгінальнай цытаце ён казаў, што гэта мэта дзяржавы. Ці спроба «наезду» на Зянона Пазняка са сцвярджэннем, што ён нібыта хоча «забраць Вільню», хоць гэтая дэзынфармацыя таксама будуецца на вырванай з кантэксту фразе і нічога агульнага з рэальнасцю не мае.

    Зрэшты, часта прыклады вышэй можна растлумачыць грэбаваннем праверкай першакрыніцы, то-бок многія без усялякага намеру множаць ілжывыя наратывы. А цяпер уявіце, у якіх маштабах з кантэксту вырываюць дзяржаўныя прапагандысты, у каго стаіць мэта скажаць інфармацыю: і тычыцца гэта, вядома, не толькі беларускіх палітыкаў, чые словы яны ўвесь час перакручваюць, але і сусветных навін.

    Шукайце крыніцы

    Прыклады вырваных з кантэксту заяваў, асабліва на фоне вайны, з’яўляюцца толькі ў беларускіх дзяржСМІ дзясяткамі штодня. Напрыклад, БелТА паведамляла чытачам, што «УСУ сутыкаюцца з вострым дэфіцытам боепрыпасаў», пры гэтым не ўдакладняючы, што гаворка толькі пра дэфіцыт боепрыпасаў для выпушчанай у СССР артылерыі і што ў арыгінальнай крыніцы згадваецца таксама дэфіцыт боепрыпасаў у расійскай арміі.

    Выразанае з кантэксту сцвярджэнне падаецца як навіна — «ва Украіны ўсё зусім дрэнна», а каб зразумець рэальную карціну — «ёсць складанасці, якія ёсць і ў Расіі, і ўсе бакі хочуць хутчэй вырашыць праблему», трэба глядзець арыгінальную публікацыю The Wash­ing­ton Post.

    Іншы прыклад: скажэнне слоў дарадцы кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіла Падаляка аб тым, што «Украіна мае права знішчаць усё, што знаходзіцца ў Крыме і на Данбасе». Беларускія дзяржаўныя і расійскія СМІ падалі гэта як «прызнанне ў людаедстве», але ў поўнай цытаце Падаляк казаў пра тое, што з пункту гледжання міжнароднага права гэтыя тэрыторыі не з’яўляюцца часткай Расіі, і таму Украіна можа атакаваць акупацыйныя аб’екты, і гэта не будзе парушэннем «абяцання не страляць па Расіі заходняй зброяй».

    Поўная цытата — здавалася б, такая дробязь, але прыкметна ўплывае і на сэнс, і на ўспрыманне слоў. Не верце пераказам, правярайце арыгінальныя крыніцы.

    Чытайце яшчэ:

    Прадстаўнікі журналісцкіх саюзаў Еўропы 3 траўня выступілі ў падтрымку беларускіх калег

    «Я застаюся, каб тым, хто зараз за кратамі, і тым, хто быў вымушаны з’ехаць, было куды вяртацца»: погляд журналістаў знутры краіны

    «Трымаемся праўды, трымаемся разам!» З Вільні стартаваў марафон салідарнасці са зняволенымі калегамі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці