• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прадстаўнікі журналісцкіх саюзаў Еўропы 3 траўня выступілі ў падтрымку беларускіх калег

    Удзельнікі канферэнцыі Еўрапейскай федэрацыі журналістаў далучыліся да марафону салідарнасці з беларускімі калегамі, які запусціла Беларуская асацыяцыя журналістаў і Саюз журналістаў Літвы у Вільні.

    Да акцыі далучылася і старшыня Еўрапейскай федэрацыі журналістаў Мая Север.

    Нагадаем, што акцыя сівалічна стартавала 3 траўня ў Вільні. БАЖ заклікаў журналісцкія і праваабарончыя арганізацыі свету, вядомых паблічных асобаў далучыцца да акцыі.

    — Улады Беларусі працягваюць жорсткі наступ на журналістаў і медыя, фактычна ставячы незалежную журналістыку ўнутры краіны на мяжу знішчэння, — гаворыцца ў заяве БАЖ.

    На раніцу 3 траўня 2023 года 33 прадстаўнікі беларускіх незалежных медыя знаходзяцца ў турмах і ізалятарах Беларусі.

    Вы можаце раздрукаваць партрэты зняволеных калег, сфатаграфавацца з імі ў пазнавальных месцах вашага горада (не ў Беларусі) і апублікаваць у сацыяльных сетках з тэгамі #СвабодуЖурналістам і #BecauseThe­Jour­nal­ist, а таксама даслаць нам на адрасoffice@baj.media ці intercomm@baj.media.

    #СвабодуЖурналістам
    #BecauseThe­Jour­nal­ist

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці