• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Адсьвяткую ўсе прапушчаныя новыя гады і дні народзінаў, калі буду на волі». Андрэю Кузьнечыку споўнілася 44 гады

    Ужо другі дзень народзінаў журналіст Свабоды і палітвязень сустракае за кратамі. Марыць хутчэй абняць дзяцей, сьніць «музычныя сны».

    Андрэй Кузьнечык адбывае пакараньне ў Наваполацкай калёніі № 1 узмоцненага рэжыму. У чэрвені 2022 году Магілёўскі абласны суд прызнаў журналіста стваральнікам «экстрэмісцкага фармаваньня» і прысудзіў яму 6 гадоў пазбаўленьня волі.

    За кратамі людзі таксама прагнуць сьвята, у дні народзінаў гатуюць смачныя стравы і нават умудраюцца рабіць торцікі.

    «Спакушалі тартамі, але я яшчэ не настолькі тут абжыўся, каб навучыцца знаходзіць сьвяточны настрой для застольляў. Адсьвяткую ўсе прапушчаныя новыя гады і дні народзінаў, калі буду на волі», — напісаў Андрэй сваёй сям’і ў апошнім лісьце пад нумарам 86.

    Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА 

    «У чарзе дзівіліся кніжцы на беларускай мове»

    Андрэй заўсёды шмат чытае. У калёніі ёсьць бібліятэка, але можна замаўляць кнігі зь кнігарні. Ён купляе беларускамоўныя кнігі, чым зьдзіўляе сваіх суседзяў.

    «На тым тыдні прывезьлі 1 з 5 замоўленых кніг. Больш за 800 старонак аднаго з маіх улюбёных аўтараў — Максіма Гарэцкага. У чарзе дзівіліся кніжцы на беларускай мове, а яшчэ больш — ейнай цане: 18 з хвосьцікам рублёў».

    А вось замоўленыя Андрэем кнігі Тацяны Заміроўскай, Міленкі Ергавіча, Артура Клінава, Альгерда Бахарэвіча не прывезьлі, наракае Андрэй.

    Палітвязень таксама піша, што беларускамоўных кніжак хопіць яму надоўга. Вольнага часу вельмі мала, у калёніі Андрэй спачатку працаваў «на кабэлях» (зьняволеныя рэжуць стары кабэль, абдзіраюць ізаляцыю з правадоў, здабываючы медзь і алюміній), а цяпер на лесапілцы.

    «Чытаючы ў вольную хвіліну, адной кнігі хапае на два-тры тыдні. У афармленьні тут ёсьць і адзін верш па-беларуску. Купалава „Спадчына“».

    «Нават па турэмных мерках чытаць „ЛіМ“ ніякавата»

    Андрэй выпісвае шмат пэрыёдыкі, якая выдаецца па-беларуску. Наракае, што ніводнай падпіскі цалкам не атрымаў з прычыны частых пераездаў. Пасьля «Валадаркі» была магілёўская турма, цяпер наваполацкая калёнія. Сам ён шмат гадоў працаваў рэдактарам у вядучых СМІ: «Комсомольской правде в Беларуси», «Нашай ніве», больш за 10 гадоў — на Радыё Свабода. Таму ўсё ацэньвае з прафэсійнага пункту гледжаньня.

    «Уразіла, як моцна прасеў „ЛіМ“, ператварыўся ў газэту для членаў саюзу з унутранымі нецікавымі справаздачамі, слабымі вершамі, камплімэнтарнымі і стомленымі палосамі аднаго аўтара-напаўняльніка. Нават па турэмных мерках чытаць „ЛіМ“ ніякавата. Бээсэсэраўскія кніжкі зь бібліятэкі і тое цікавейшыя. Адна бяда — процьма твораў толькі ў расейскім перакладзе», — піша Андрэй.

    «Гучала нешта мэлядычнае гурту PULP з альбома „This is Hardcore“»

    Андрэй вельмі любіць зіму. Менавіта зімой, у сьнежні, нарадзіўся ён сам, а таксама ягоны сын Мацьвейка, якому нядаўна споўнілася 3 гады. Да дня народзінаў сына тата прыслаў верш.

    Тры гадочкі ўжо Мацею.
    Гэта важная падзея!
    Як у кнізе тры радочкі,
    Як тры промнікі ў дзянёчка —
    Сонца прачынаецца,
    Казка пачынаецца!

    Дык няхай жа ў казцы гэтай
    Будзе россып цудаў сьветлых,
    Лёс як сябра спагадае,
    І дабро перамагае.

    У кожным лісьце палітвязень піша і пра свае неймаверныя сны. Гэтым разам Андрэй расказвае пра свой музычны сон.

    «Гучала нешта мэлядычнае гурту PULP з альбома „This is Hard­core“. Выспаўся, наслухаўся і з усьмешкай пабег насыпаць сьнежныя горы».

    «Навошта прыдумалі кайданкі, калі яны бессэнсоўныя?»

    У апошнім лісьце палітвязень піша, што і за кратамі ёсьць розныя сьвяточныя атрыбуты кшталту жывой ялінкі з гірляндамі, але ён вельмі сумуе па дзецях. Жонка Алеся ў кожным лісьце шле Андрэю шмат фатаздымкаў, каб ён бачыў, як дзеці растуць.

    «Для зімовай прыгажосьці, пухнатага сьнегу, бліскучых галалёдаў у нас ёсьць і дрэвы, і ўсякія карункавыя і геамэтрычныя паверхні і патэрны. Нават сапраўдная жывая яліна з гірляндай ёсьць. Так што з вонкавымі атрыбутамі сьвяточнасьці тут усё як мае быць.

    Але гэта не ідзе ні ў якое параўнаньне з фоткамі дзетак падчас зімовых забаў. Дужа цешуся, што сапраўдная зіма прыносіць ім радасьць. І Дзед Мароз хай прыносіць радасьць. Хай у яго і цёмнае мінулае і небеззаганны імідж, але казка застанецца казкай у сынхранічным, як казалі на філфаку, аспэкце», — напісаў Андрэй у апошнім лісьце.

    Ён таксама ўспамінае, як яшчэ ў юнацтве ў канцы 1990‑х у Славеніі засьпеў дыскусію наконт «трансфэру» паўнамоцтваў гаспадара Новага году ад Дзеда Мароза да сьвятога Мікалая.

    «Там якраз выкрывалі заганы Мароза і хвалілі Міколу. Забаўна было бачыць у навінах выкрывальніцкі сюжэт, што гэта цяпер дазваляюць у суседняй краіне. Гісторыя паўтараецца і, выглядае, не апошні раз», — іранічна заўважае Андрэй.

    Днямі да дзетак Кузьнечыкаў 9‑гадовай Яніны і 3‑гадовага Мацейкі завітаў Дзед Мароз з падарункамі. І прынёс сапраўдны мальбэрт. Яніна адразу ж пачала маляваць.

    «Дачка, якая таксама ня кажа лішняга, відаць, пераняла ў таты практыку тэрапэўтычнага мастацтва. Малюе карціны, на якіх яе ўлюбёныя крылатыя каты сядзяць на ланцугах і за кратамі. І цікавіцца, навошта прыдумалі кайданкі, калі яны бессэнсоўныя?», — напісала ў фэйсбуку жонка Андрэя Алеся.

    Чытайце яшчэ:

    «Мы маем справу з рускім фашызмам, а Беларусь акупаваная». Вялікая гутарка з Алексіевіч

    “Адчуваюць сябе нядрэнна, наколькі гэта магчыма ў зняволенні” — З чым ідуць у новы год нашы калегі-палітвязні

    Нестандартны гардэроб, бан на танную гарэлку, Акрэсціна. Гісторыя журналіста і рэстаратара Івана Мураўёва

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці