• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Я журналіст, навошта вы мяне б’яцё» – гісторыя журналіста і музыкі Ігара Палынскага

    Ігар Палынскі родам з Полацку, у журналістыцы з 2011 года. Можна сказаць, што прафесійны лёс Ігара быў прадвызначаны, бо ягоныя бацькі абодва журналісты. Але хлопец паспрабаваў спыніць гэтую традыцыю і паступіў на філфак. І ўжо праз два з паловай месяцы навучання зразумеў, што быць настаўнікам ангельскай мовы – дакладна не ягоны покліч, — піша «Радыё Ўнэт».

    Таму на наступны год паступіў на журфак і ўладкаваўся ў раённую газету. Аднак працаваў там не доўга, бо хутка зразумеў, што дзяржаўнае СМІ – шарашкіна кантора. Ужо тады журналістыкі там не было. Падзеі альбо асвячаліся аднабока і неаб’ектыўна, або не заўважаліся, калі былі праблемнымі для ўлады. З карыснага досведу той працы Палынскі вынес уменне размаўляць з чыноўнікамі.

    Пасля былі тры гады плённай і цікавай працы ў невялікай прыватнай мясцовай тэлекампаніі. Ігар займаўся любімай тэмай – культурай і асвойваў працу журналіста-шматстаночніка. Бо ў маленькіх рэдакцыяй штат невялікі і журналіст звычайна робіць працу за некалькіх спецыялістаў. Адным з сваіх прыемных дасягненняў на канале Ігар узгадвае тое, што з яго прыходам там з’явіліся праграмы на мове.

    Апроч журналісцкай дзейнасці і музыкі Ігар Палынскі займаўся і грамадска-карыснымі справамі. Напрыклад, адкрыў у Полацку моўныя курсы. Працаваць пад брэндам «Мова нанова» не сталі, бо атрымалі папярэджанне, што з такой назвай у курсаў будуць праблемы. Але іншая назва ад праблем не выратавала. Курсамі зацікавіліся ўлады, а Палынскаму сказалі канкрэтна ты ў гэтым горадзе рабіць боль нічога не будзеш.

    Праз такі ціск журналіст з’ехаў у Маладзечна, дзе яго паклікалі працаваць у рэдакцыю незалежнай газеты. У 2020 годзе Ігар Палынскі актыўна далучыўся да выбарчай кампаніі. Збіраў подпісы за Віктара Бабарыку, з музыкамі пісаў песні і знімаў кліпы на пратэстую тэматыку, а пазней як журналіст асвячаў усе пратэсныя падзеі ў Маладзечна.

    Аднойчы журналіста папярэдзілі, што калі ён не з’едзе, то сядзе. Ігар не стаў рызыкаваць і паехаў праз Расію спачатку ва Украіну, а адтуль у Польшчу. Ехаў у Беласток, мяркуючы, што калі там шмат беларусаў, то справу для сабе ён там знойдзе. Праз некалькі месяцаў прыехала і жонка з дзецьмі.

    Справа знайшлася цікавая і па прафесіі. Спачатку разам з гарадзенскім журналістам Русланам Кулевічам пачалі рабіць медыя «Мост». А нядаўна разам з былымі калегамі па Маладзечна запусцілі медыя «Палатно».

    Аднак сэрцам і думкамі Ігар Палынскі дагэтуль з Беларуссю і толькі там бачыць сябе. Маўляў на чужыне дыхае не напоўніцу. І як толькі будзе магчымасць бяспечна павярнуцца, зробіць гэта ў шэрагу першых.

    Тым больш, што за апошнія два гады беларуская незалежная журналістыка ўзмацнілася і стала цікавей. Зараз каманда медыя «Палатно» пасля Новага года плануе актывізавацца і шукае аўтараў, якія б падзялялі з імі погляды і ідэалы, памкненні расказваць пра Беларусь беларусам.

    Чытаць яшчэ: 

    “На карте появился новый субъект, но война чуть было все не обнулила”. Как представляют Беларусь в немецких медиа

    Муж политзаключенной журналистки призвал Тихановскую к диалогу с Лукашенко. Вот что она ответила

    «Нам всегда хочется что-то изменить к лучшему, а не тонуть в стабильности». Ксения Луцкина, экс-тележурналистка Белтелерадиокомпании

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці