• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сведка нападу на Чалага: Падбеглі са спіны, кінулі тварам на зямлю і пачалі біць

    Уночы на 19 траўня ў цэнтры Мінска невядомыя напалі на незалежнага эканамічнага аналітыка Сяргея Чалага. У момант напада ён выходзіў з кавярні “Kuriza Pomada” па вуліцы Леніна, 8. Чалы быў не адзін — аднаго з яго сяброў таксама збілі, іншы паспеў адыйсці і бачыў збіццё збоку. Па яго словах, нападнікаў было пяцёра.

    http://baj.media/wp-content/uploads/2023/08/chaly_2.jpg

    Сяргей Чалы — адна з самых нязручных персон беларускай медыясферы. Яго праграма “Эканоміка на пальцах” на TUT.by карыстаецца папулярнасцю не ў апошнюю чаргу таму, што ў ёй крытычна разбіраюцца дзеянні беларускіх чыноўнікаў і тых, хто мае на іх уплыў. Пасля збіцця Чалы апынуўся ў лякарні з разбітым тварам, зламаным носам і чэрапна-мазгавой траўмай. Па прагнозах дактароў, на ўзнаўленне спатрэбіцца месяц.

    Сябры і калегі аналітыка не выключаюць, што збіццё звязанае з журнлісцкай дзейнасцю.

    Еўрардыё паразмаўляла з хлопцам, які быў побач з Сяргеем Чалым у момант нападу. Медыкі таксама дыягнаставалі ў яго чэрапна-мазгавую траўму, але не цяжкую — у лякарні пакідаць не сталі.

    — Гэта было рэзка, са спіны. Мы з Сяргеем не чакалі. Сяргей паспеў крыкнуць: “За што?” — але яны не адказалі, білі моўчкі. Думаю, што мэты збіць мяне не было — мішэнню быў Сяргей, а мяне паклалі, бо я чалавек крупны. Яны дзейнічалі прафесійна — мы ўвогуле не заўважылі, адкуль яны ўзяліся. Проста раз — і я ўжо ляжу тварам на зямлі, і мяне па твары б’юць.

    За чатыры гадзіны да нападу Сяргей Чалы (справа) зрабіў сэлфі з музыкам Сяргеем Пукстам (злева).

    Еўрарадыё: Ці магло збіццё стаць працягам якой-небудзь сітуацыі, якая мела месца ў кавярні?

    — Не. У “Kur­iza Poma­da” ўвогуле амаль не было людзей, і ў “Цэнтральным” [у бары ўніверасама “Цэнтральны” кампанія бавіла час да закрыцця а 23‑й. — Еўрарадыё] ніякіх спрэчак не было. Я бачыў твар таго, хто мяне біў — светлыя валасы, светлая куртка. У кавярні яго не было.

    Еўрарадыё: Які тады матыў?

    — Дапускаю, што хлопцы маглі зрабіць гэта са спартовага інтарэсу. Таму што маглі. Але гэта такі сабе варыянт. У нас не забралі тэлефоны, то бок, гэта не гоп-стоп. Білі па тварах, а не па целе. А пасля збеглі.

    Еўрарадыё: Што было пасля?

    — Напад адбыўся прыкладна ў 0:30. Я не магу сказаць дакладна. У 0:11 я, яшчэ “цэлы”, званіў па тэлефоне. У 0:49 я званіў і ўжо казаў, што пабіты. Напад адбыўся ў гэтым дыяпазоне. Наш сябра, які быў побач, выклікаў міліцыю — яна прыехала хвілінаў праз 15–20. Нас павазілі па горадзе, маўляў, бачыце гэтую кампанію, ці падобныя яны? Пасля адвезлі ў РУУС, прынялі ў Сяргея заяву, узялі тлумачэнні спачатку ў яго, пасля ў мяне. І прыкладна а 6‑й раніцы выклікалі “хуткую”.

    Месца нападу. Скрыншот: “Яндэкс.Панарамы”

    На “Яндэкс.Панарамах” бачна як мінімум дзве камеры відэаназірання, усталяваныя побач з “Kur­iza Poma­da”: адна на сцяне суседняга дома, другая — з іншага боку, на сцяне ГУМа. Спадзяемся, што здымкі з гэтых камер дапамогуць міліцыянтам знайсці нападнікаў, і неўзабаве мы даведаемся, хто збіў Сяргея Чалага і яго сябра.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці