• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Агнешка Рамашэўска-Гузы: «Я не сумняваюся, што «Белсат» захаваецца»

    Дырэктарка польскага беларускамоўнага тэлеканалу «Белсат» Агнешка Рамашэўска-Гузы падчас сустрэчы ў Горадні заявіла, што «Белсат» будзе жыць, сытуацыя з фінансаваньнем на гэты момант унармавалася:

    «Нас запэўнілі, што наша ініцыятыва будзе працягнутая. Як гэта будзе выглядаць у падрабязнасьцях, у дачыненьні фінансаў, дакладна я ня ведаю, але думаю, што гэта ня будзе выглядаць горш, чым было дагэтуль.

    Пакуль нельга сказаць, ці грошы будуць паступаць празь Міністэрства замежных спраў, як раней, ці неяк іначай. Але ў цэлым „Белсат“ захаваецца, будзе дзейнічаць. Я думаю, што была ацэненая тая праца, якую мы выконвалі дзесяць гадоў».

    10 сьнежня тэлеканал адзначыць 10-годзьдзе ад пачатку вяшчаньня.

    Агнешка Рамашэўска-Гузы зазначыла пра будучыню каналу: «Я думаю, што мы зараз будзем уваходзіць у лепшы пэрыяд. Я цяпер не сумняваюся, што „Белсат“ захаваецца. Ня ведаю, як доўга гэта будзе працягвацца, але напэўна наступны год будзе спакойным і, быць можа, і наступны за ім».

    Агнешка Рамашэўска-Гузы спадзяецца на падтрымку Вялікай Брытаніі, зь якой «Белсат» стаў актыўна супрацоўнічаць:

    «Брытанскія дыпляматы паабяцалі, што падтрымаюць „Белсат“ у спробах акрэдытаваць карэспандэнтаў у Беларусі. Сёлета тэлеканал трэці раз падае заяўкі на акрэдытацыю ў МЗС Беларусі. На „Белсаце“ цяпер у Польшчы і Беларусі працуе 200 чалавек».

    Агнешка Рамашэўска-Гузы

    Агнешка Рамашэўска-Гузы патлумачыла, чаму не была створаная расейскамоўная тэлестанцыя, пра якую ўзьнікла размова пасьля расейскай анэксіі Крыму і агрэсіі на Данбасе:

    «Ёсьць некалькі прычынаў, чаму такое тэлебачаньне дагэтуль не было створанае. Першы момант тэхнічны. Каб паўстала тэлебачаньне, якое б узьдзейнічала на тыя ж самыя групы людзей, на якія ўзьдзейнічае расейскае тэлебачаньне, спатрэбіліся б вельмі вялікія сродкі. Мы падлічылі, што гадавы бюджэт „Белсату“ — гэта ўсяго пяць дзён працы Rus­sia Today. Каб сабраць такія сродкі, спатрэбілася б палітычная воля вялікіх гульцоў, Эўразьвязу ў цэлым. Альбо на гэта трэба было б рашыцца адной з найбольшых эўрапейскіх краінаў плюс, напэўна, Злучаным Штатам. Гэта вельмі важнае палітычнае рашэньне.

    Другое: такое тэлебачаньне мусіла камусьці падпарадкоўвацца, быць чыімсьці. А што гэта можа азначаць? Што ў яго будзе дваццаць сем кіраўнікоў. Бо кожная з краінаў Эўразьвязу мела б сваё меркаваньне. Таму ў палітычным сэнсе няма ніякіх умоваў для стварэньня такой структуры».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці