• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Жанна Літвіна пра працу міліцыі: выглядае як бандыцкі напад чорнашапачнікаў

    Сябра Праўлення ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Жанна Літвіна каментуе спробы беларускага тэлебачання апраўдаць брутальныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі.

    — Асобная тэма для ўвагі — спробы дзяржаўных тэлеканалаў апраўдаць брутальныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, якія апошнім часам гучаць з экранаў.

    Маўляў, міліцыя мае права без формы, у цывільнай вопратцы дзейнічаць у адпаведнасці з абставінамі. Гучыць аргумент пра тое, што калі ёсць магчымасць прадухіліць злачынства, міліцыянер выконвае нейкія дзеянні нават у свой выходны дзень альбо знаходзячыся ў адпачынку. Не кажучы ўжо пра вопратку.

    Я хачу сказаць, што ў медыка таксама ёсць маральны абавязак аказваць дапамогу нават калі на ім у дадзены момант няма белага халата. Але нельга ўявіць сабе медыка на хуткай дапамозе, калі ён прыязджае на выклік альбо працуе ў шпіталі, без службовай вопраткі.

    Падчас усіх апошніх затрыманняў і 15 сакавіка супрацоўнікі міліцыі знаходзіліся на працы. Для іх масавая акцыя — загадзя падрыхтаваная і дазволеная ўладамі — не была пазаштатнай сітуацыяй. Таму аргументы, што міліцыя мае права праводзіць захопы ў цывільнай вопратцы, у апраўданне не спрацоўваюць. Звонку падзеі, якія адбываліся каля тралейбуса, выглядалі як бандыцкі напад чорнашапачнікаў.

    Мяне не пакідае думка пра тое, што ўсё гэта рабілася такім чынам, каб прадэманстраваць сваю запатрабаванасць перад магчымымі скарачэннямі ў сілавых структурах. Як бы там ні было, павагі людзям у міліцэйскай форме, афіцэрскаму мундзіру, гэта не дадае.

    Арт: Paul Dorokhin

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці