• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У пачатку 2017 года ўкраінскія журналісты агучаць свае версіі наконт забойства Паўла Шарамета

    Агенцтва расследванняў “Слідство інфо” рыхтуе дакументальны фільм-расследаванне пра забойства Паўла Шарамета. Мяркуецца, што стужку пакажуць на пачатку наступнага года.

    На месцы здарэння журналісты агенцтва расследаванняў “Слідство інфо” былі ўжо праз гадзіну пасля выбуху ў машыне Шарамета.

    “Мы не вельмі давяраем нашай паліцыі. Да таго ж як журналісты, якія займаюццца расследваннямі і ведалі Пашу, мы разумеем, што для нас гэта — справа гонару, — расказвае журналістка Ганна Бабінец. —  16 год таму ў Кіеве забілі журналіста Георгія Гангадзэ, і я асабіста была перакананая, што такое не можа больш паўтарыцца. Забойства Шарамета стала вельмі рэзанансным ва Украіне”.

    Журналісты ствараюць дакументальны фільм пра апошнюю ноч перад выбухам — што адбывалася, якія людзі з’яўляліся побач з месцам будучага здарэння.

    “Так, мы будзем гаварыць пра асобу Паўла, але наш фокус — паказаць ноч перад забойствам, якія людзі былі ў гэтым раёне, хто можа быць датычны, хто падкладаў выбухоўку, хто мог націснуць кнопку. Гэта наша спроба правесці незалежнае расследаванне”, — гаворыць Ганна.

    Пасля выбуху журналісты абыходзілі офісы і ўстановы з просьбай узяць відэа з камер назірання. Агулам былі атрыманыя відэазапісы прыкладна ад 30 крыніц.

    Гэтыя відэазапісы дазваляюць меркаваць пра датычных людзей да забойства. Яны ж ілюструюць падазроных асобаў, якія “аднекуль прыйшлі і некуды сышлі, мелі падазроныя паводзіны”.

    Таксама апытвалі людзей, якія жывуць ці працуюць у тым раёне, размаўлялі з Аленай Прытула, якой і належаў аўтамабіль. Журналісты згодныя з высновамі паліцыі, што выбухоўка ўсё ж была для Паўла. Алена Прытула ніколі не ездзіла ў такі час на машыне. Таксама вядома, што выбухоўка была закладзеная менавіта пад крэсла кіроўцы і яе магутнасць была разлічаная менавіта на аднаго чалавека.

    У СМІ пісалі пра магчымую дачытнасць да забойства дабравольных узброеных фарміраванняў. Таму гэты кірунак журналісты таксама бралі да разгляду.

    Дабравольны батальён “Азоў” — моцнае вайсковае фарміраванне. Павел Шарамет падтрымліваў з імі добрыя стасункі, і напярэдадні ён сустракаўся з прадстаўнікамі батальёна.

    “З таго, што мы цяпер бачым, выразнай лініі, якая паказвала б датычнасць да злачынства, няма. Разам з тым “Азоў” нязручны ўладам, і гэта было б выгодна — “павесіць” на іх забойства. Але, каб абвінаваціць  у датычнасці, мусяць быць моцныя доказы, бо “Азоў” карыстаецца вялікай павагай у грамадстве, — гаворыць Ганна Бабінец. — У ноч перад забойствам з соты мабільнага аператара ў тым раёне былі перазвоны з месцамі дыслакацыі батальёна. Але там не толькі азоўцы былі. І мы ведаем, што паліцыя правярала каля 300 званкоў”.

    Нагадаем, што ў хуткім часе пасля выбуху ў машыне Шарамета было распаўсюджанае відэа, на якім зафіксаваны момант верагоднага закладання выбухоўкі. Гэта рабілі жанчына і мужчына. Ганна гаворыць, што паліцыя Украіны шукае жанчын, што маюць дачыненне да вайсковых фарміраванняў. У тым ліку і па-за межамі Украіны.

    Але дагэтуль няма версій, чаму забойства было спланавана такім тэатральным і відовішчным.

    Над фільмам працуюць чатыры журналісты. Дапамагае, у тым ліку і фінансава, Цэнтр па  расследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці (OCCRP — the Orga­nized Crime and Cor­rup­tion Report­ing Project). Таксама да расследавання далучаныя журналісты з іншых краін.

    Мяркуецца, што фільм будзе прадстаўлены публіцы ў студзені-лютым 2017 года.

    Супрацы з паліцыяй няма. Дарэчы, цягам апошніх месяцаў паліцыя Украіны не агучвала якой-кольвек інфармацыі па справе. Час, калі злачынства раскрываецца па гарачых слядах, ужо сышоў. Таму журналісты мяркуюць, што маюць права агучваць вынікі свайго расследавання.

     

    Успамінайце пра яго з радасцю: вечар памяці Шарамета адбыўся ў Мінску (ФОТА)

    «Калі б усе людзі былі такімі сумленнымі…» — украінскія журналісты пра Паўла Шарамета (відэа)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці